ivyenews.by

У Геранёнах прайшла літаратурная гасцёўня “З гісторыі стварэнння вершаў Алены Смалянічэнка”

Культура и творчество

7 ліпеня ў бібліятэку-філіял аг. Геранёны былі запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Іўеўскага раёна на літаратурную гасцёўню “З гісторыі стварэнння вершаў Алены Смалянічэнка”.

Алена Смалянічэнка – педагог, краязнаўца, піша вершы і прозу. Нарадзілася і вырасла на Іўеўшчыне. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Аўтар кніг “Геранёны”, “Касцёл Святога Мікалая”, “Барвінак”, “Год за годам”, “Мы помнім”, “Прыязджайце ў Геранёны”, паэтычных зборнікаў “Двадцать песен о любви”, “Душа паэзіяй сагрэта”.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй Алены Смалянічэнка і выставай яе кніг. А Алена Іванаўна расказала пра свой творчы шлях, пра тое  як ствараюцца вершы, бо кожны з іх мае сваю гісторыю.

Літаратурная гасцёўня з Аленай Іванаўнай атрымалася вельмі душэўнай і шчырай!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий