8 ліпеня ў памяшканні АРіТК распачала работу выстава «Фарбы зямлі роднай” майстра дэкаратыўна-прыкладной творчасці Таццяны Малочка, удзельніка клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца”.
Выстава працуе па 16 ліпеня. Час працы: 9.00 - 17.00 Выхадныя: панядзелак, аўторак.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены наступныя накірункі творчай дзейнасці: вышыўка, вязанне, пляценне з папяровай лазы, джутавая тэхніка, праца з скурай.Усяго больш чым 20 работ.
Адметнасцю выставы з’яўляецца тое, што майстар валодае не толькі традыцынымі тэхналогіямі вырабу, але і вывучае і практыкуе новыя.
Таццяна Малочка нарадзілася ў в. Эйгерды Іўскага раёна ў сям’і сельскай інтэлігенцыі. Бацькі былі супрацоўнікамі Эйгердаўскага сельсавета.
Таццяна Гедымінаўна па адукацыі выхавальнік дашкольнай установы. Больш 10 год працавала ў галіне адукацыіі выхавальнікам у інтэрнаце Іўеўскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №192 і выхавальнікам дзіцячага садка ў г. Іўе. З 2011 года працуе ў дзяржаўнай установе “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўванне насельніцтва Іўеўскага раёна” кіраўніком гуртка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. На заняткі да гэтй таленавітай майстрыцы кожны дзень ходзяць маладыя інваліды, а яна ў сваю чаргу стараецца прывіць ім любоў і ўменне да дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Таццяна Гедымінаўна майстэрству вышыўкі і вязання навучылася яшчэ ў дзяцінстве ад матулі. Новыя ж тэхналогіі асвоіла праз інтэрнэт. Асабліва падабаецца джутавая тэхніка, якая карыстаецца спросам і інтарэсам у яе навучэнцаў і наведвальнікў. У аснове гэтай тэхнікі ляжыць льнянная нітка з якой пры дапамозе клея і эскіза атрымоўваюца розныя непаўторныя рэчы.
Таццяна прымае ўдзел з выставамі і майстар- класамі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах, навучае прыгажосці і майстэрству ўсіх жадаючых. Неадрнаразова ўзнагароджавалася граматамі і дыпломамі розных ўзроўняў.
А ў жыццці гэта дабрэйшай душы чалавек, маці, якая разам з мужам выхоўваюць дваіх дзяцей.