Сеньёр Памідор:
Запрасілі нас на свята!
Памідораў так багата:
Чырвоных, жоўтых і ружовых,
Мясістых, смачных і дзяшовых.
Ёсць «чэры», ёсць і “велікан”,
Што не залезе ў стакан.
Нас любяць на ўсёй планеце
Народ дарослы, а таксама дзеці.
І вабіць вас гасцінны дом
На памідоры з шашлыком.
Як лекі важныя ад сэрца –
Таматы са смятанай, з перцам,
З алеем, з салам, з часнаком.
Заходзьце, свята распачнём!
Вітаю вас, прыбыў на свята
І буду танцаваць заўзята.
Я свой, не з-за Карпацкіх гор,
З зямлі івейскай Памідор!
Памідорынка:
Са мною не бывае горка,
І суму ў мяне – ніяк.
Я з вёскі, з градак Памідорка,
Салодкая заўжды на смак.
На чыстых градках выспявала,
Без хімпраполак я расла.
На свята ў Іўе завітала
Да вас з бліжэйшага сяла.
Мяне старанна палівалі,
І ад туманаў бераглі.
Вяскоўцы шчыра працавалі
Для вас на іўеўскай зямлі!
Няхай звініць на свяце песня
І славіць непаўторны край,
Усіх земляробаў хлеб пачэсны,
І памідорны ўраджай.
Алег Ігліцкі.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews