ivyenews.by

Конкурс выканаўцаў размоўнага жанру прайшоў у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу

Культура и творчество

Раённы конкурс выканаўцаў размоўнага жанру прайшоў у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Сёлетнее мерапрыемства, прысвечанае Году міра і стварэння, у чарговы раз дапамагло упэўніцца ў вялій сіле слова, а яшчэ – у таленце нашых землякоў, якія змаглі перадаць вялікую палітру чалавечых пачуццяў. Большасць твораў гучала на роднай мове, і гэта абставіна надавала мерапрыемству яшчэ большай урачыстасці і мілагучнасці.

 У намінацыі “Лепшае выкананне вершаванага твора” дыплом I  ступені атрымала Уладзіслава Грынюк (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны), дыплом ІІ ступені – Аляксандр Іваноўскі (сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі), дыплом ІІІ ступені – Марыя Коркінец (Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу).

У намінацыі “Народная проза” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Сяргей Бабкоў (Іўескі цэнтр культуры і вольнага часу).

У намінацыі “Лепшае выкананне камедыйна-сатырычнага твора” дыплом I ступені прысуджаны  Марыне Аніскевіч (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі), дыплом ІІ ступені –  Юзэфе Старасцінай і Уладзіславе Грынюк (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны), дыплом ІІІ ступені – Вандзе Лагодзіч (Іўескі цэнтр культуры і вольнага часу). 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий