Язык:

Сімвал беларускай гасціннасці і дабрабыту. У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшла этна-праграма “Бабулін ручнік”

Культура и творчество

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшла этна-праграма “Бабулін ручнік”, на якой цэнтральнае месца заняла выстава ручнікоў майстроў клуба “Скарбніца”. Самым адметным экспанатам стаў ручнік, які прынесла Леакадзія Канстанцінаўна Іваноўская, самая старэйшая ўдзельніца клуба. Ён вытканы ва ўнікальнай тэхніцы белаўзорнага ткацтва. Гэтаму элементу нададзены статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Загадчыца аддзела Ірына Смірнова рассказвае, што беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць i мінуламу, i сучаснасці. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю.

Наогул, цікавыя легенды звязаны з гэтымі, здавалася б, на першы погляд звычайнымі хатнімі рэчамі. Згадалі падчас этна-праграмы і пра іх.
Напрыканцы XII ст. на землі Беларусі абрушылася крыжацкая навала. Крыжакоў на адкрытых прасторах перамагчы было вельмі цяжка, практычна немагчыма. Але нашы продкі хаваліся ў лесе. Яны слалі ручнікі ў выглядзе сцежкі на балоцістай глебе і заманьвалі туды ворагаў. А ў крыжакоў былі на ботах шпоры, і калі яны праходзілі па гэтых ручніках, то чапляліся шпорамі за іх і падалі. З засады выскаквалі воіны і з лёгкасцю бралі ворагаў у палон.
- Сёння назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай мастацкай спадчыны, – гаворыць Ірына Смірнова. – Сучасныя рэстараны, кафэ, фае гасцініц усё часцей выкарыстоўваюць у інтэр’еры этнастыль. Пагадзіцеся, што калі ўбачыш агароджу са збаночкам у росквіце сланечнікаў і вышыты ручнік, то нешта зусім роднае, блізкае, шчырае ўскалыхне душу і мімаволі зачаруе прыгажосцю.

Патрэбна сказаць, што ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры значнае месца займаюць разнастайныя ручнікі: тканыя і вышываныя, размешчаныя ў этнакутку “Скарбы бабулінага куфра” (абрадавыя, штодзённага ўжытку, набожнікі), вырабленыя на ткацкім станку (кроснах), вышытыя па льняной тканіне.
А на мерапрыемства ўдзельнікі клуба “Скарбніца” прынеслі ручнікі з асабістых калекцый. Гэта самыя дарагія для іх зберажэнні, што перадаліся ім ад матуль і бабуль. У кожнага была магчымасць расказаць пра свой ручнік.
Сваё майстэрства прадэманстравала самая маладая вышывальшчыца Маргарыта Канцэвіч, а таксама паказала майстар- клас па стварэнні сувенірнага ручніка.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.