Язык:

Выстава мугіраў Эміліі Шабановіч ўдзельнiчала y адборачным туры ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Культура и творчество

Пазнаёміцца з творчасцю таленавітай зямлячкі, іўяўчанкі, прадстаўніцы беларускіх татар Эміліі Шабановіч была магчымасць падчас абласнога адборачнага тура ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які праходзіў у г. Ліда. 

Увазе гледачоў і членаў журы была прадстаўлена  выстава мугіраў (вышытыя і намаляваныя малітвы з Карана для ўбранства храмаў і дамоў пад назвай “Крок да Усявышняга”.

Эмілія Шабановіч - адзіная ў нашай краіне займаецца стварэннем мугіраў, валодае арабскай мовай, каб чытаць Каран і цытаты з яго, вышываць на тканіне крыжыкам, процягам, бісерам і маляваць фарбамі па шкле. Яна лічыць, што дар і талент ёй дадзены ад Усявышняга. Таму нездарма такую назву носціь выстава, якую работнікі культуры прэзентавалі на вялікім культурным мерапрыемстве. Дарэчы, Эмілія Шабановіч пачала ствараць мугіры з 2009 года ва ўзросце 50 год  пасля цяжкай хваробы.

Удзельнікі абласнога адборачнага тура XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

- Першай працай была вышыўка з выявай Блакітнай мячэці, – рассказывае жанчына. – Схему да гэтай вышыўкі мне падарыла дачка. Думалася, калі застануся жыць, толькі і буду займацца вышыўкай і малюнкамі на ісламскую тэматыку, прысвячу сябе услаўленню Усявышняга. 

І вось ужо праз год, у 2013 годзе, адбылася яе першая выстава ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур, затым у мячэці г. Навагрудка, г. Мінска, а таксама ў 2017 годзе ў Іўеускім цэнтры культуры і вольнага часу, прысвечаная 620-годдзю пасяленню татар на Беларусі

Выявы для сваіх работ майстар бярэ з кнігі, а таксама копіі са старажытных мугіраў сваіх суседзяў, знаёмых. Мугіры Эміліі Халільеўны ўпрыгожваюць дамы іўеўскіх татар, знаходзяцца ў Іўеўскай мячэці, на экспазіцыіІўеўскія татары” ў музеі нацыянальных культур, а таксама ў прыватных калекцыях мусульман Беларусі і за яе межамі: Татарстане, Турцыі, Арабскіх Эміратах і інш. 

Заўсёды перад пачаткам працы жанчына чытае малітву. І, як гаворыць сама, адчувае, як лёгка ходзіць рука, як спакойна і радасна становіцца на сэрцы.

Ва ўнікальнага майстра з’явіўся пераемнік. Гэта Сялім Ільясевіч, выкладчык Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў. І гэта абставіна яшчэ больш надае жадання жыць і тварыць для Эміліі Шабановіч. Таму што яе справа будзе мець працяг.

У абласным адборачным туры ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур дэманстраваліся работы по саломапляценні загадчыцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірыны Смірновай, вышыўка кіраўніка гуртка Маргарыты Канцэвіч і майстра сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны Ганны Пуйдак.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.