ivyenews.by

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе зал пастаяннай экспазіцыі “Іўеўскі раён у 2-ой палове ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя”

Культура и творчество

Напрыканцы снежня адкрыўся для наведвання чарговы (4 па ліку!) зал пастаяннай экспазіцыі “Іўеўскі раён у 2-ой пал. ХХ -  пач. ХХІ ст”. Аб гэтым піша Іўеўскі музей нацыянальных культур.


Дадзены зал прысвечаны сучаснай гісторыі Іўеўскага раёна. Ён знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі развіцця нашага рэгіёна, пачынаючы ад першых пасляваенных гадоў і да нашых дзён.

На тэматычнай экскурсіі па зале мы распавядзем пра людзей, што звязалі сваё жыццё з Іўеўскім краем; закранём буйныя агульнагістарычныя падзеі; пакажам, якім чынам яны адбіваліся на жыццёвых умовах і быце жыхароў Іўеўскага раёна.


Цягам экскурсіі вы даведаецеся:
калі быў утвораны Іўеўскі раён;
калі атрымаў статус горада наш раённы цэнтар;
як аднаўлялася гаспадарка Іўешчыны ў пасляваенныя час;
хто з’яўляўся першым фермерам на тэрыторыі нашага раёна;
пазнаёміцеся са знакамітымі асобам і ганаровымі грамадзянамі нашага горада;
і шмат-шмат чаго іншага.


Уваходны білет у складзе агляднай экскурсіі: 3 р.
Уваходны білет у зал асобна: 1.5 р.

Тэлефон для даведак: 6 80 35

t.me/ivye_museum

Читайте ещё:



Оставить комментарий