Язык:

Тварыць! Нельга без творчасці жыць!

Культура и творчество

Аматарскае аб'яднанне паэзіі "Ліра" пры Геранёнскім аддзеле культурна-масавай і асвет-ніцкай рабоце існуе з 1995 года. Кіраўнік - Алена Маргяліс.

Актыўным удзельнікам аб'яднання з'яўляецца Алена Яўгенаўна Карпыза. Яе вершы можна прачытаць у зборніку прозы і паэзіі "Іўеўшчына літаратурная", часопісе "Пралеска", "Гродзенскай праўдзе", кнізе "Геранёны" і ў іншых выданнях. Яе бацька, Яўген Мікітавіч Пятроў, таленавіты музыкант, напісаў на вершы дачкі песні "Дзімачка", "Кладачка", "Дзяцінства", "Напішыце маці", "Мамін вальс". А потым і гродзенскія кампазітары Марк Аляксандравіч Копп, Валерый Міхайлавіч Кручкоў сталі супрацоўнічаць з Аленай Яўгенаўнай.


А нядаўна, у дзень нараджэння мясцовай паэткі, адбыўся незвычайны "суд", які па-добраму здзівіў гледачоў. Удзельнікі "судовага разбору", цікавага і вясёлага, рашалі: тварыць Алёне ці не тварыць. Суддзя, адвакат і пракурор мелі розныя погляды на гэта. Прыйшлося гледачам, гасцям даказваць, што "падсудная" можа тварыць: пісаць вершы, рабіць цудоўныя вырабы з саломкі, ствараць сцэнарыі розных свят і г.д.


Яе вершы чыталі ўдзельнікі "Ліры", спявалі яе песні. А падтрымаць Алену Карпыза нават прыехаў народны ансамбль народнай песні "Спадчына" з аграгарадка Лаздуны. Былі выкананы тры песні гераіні вечара. Прэзентацыя выставы вучняў, якія займаліся ў Алены Яўгенаўны, здзівіла многіх гасцей і з раёна, і са сталіцы.
Алене Яўгенаўне споўнілася 50. А яе маме Фаіне Васільеўне Пятровай - 80! Кветкі і падарункі, апладысменты залы, слайд-фільм "Зазірнём у сямейны альбом", песні, гісторыя сям'і і яе знамянальныя падзеі - гэта ўсё прысвячалася цікавым жанчынам.
20 год назад Алена напісала песню маме, якая гучала і сёння.
Милая, родная,
Мама дорогая!
Сохрани пластинку -
Вальс любимый твой,
Пусть не раз звучит он,
Пусть не раз зовет он,
В вальсе закружатся
Внучка и внук твой.
Вальс, вальс, вальс,
Он приглашает нас.
Вальс, вальс, вальс,
В молодость на час.
Вальс, вальс, вальс,
Он нас закружит
Музыкой своей,
Танцы все затмит.
Цёпла і сардэчна павіншавала Алену Карпыза і яе маму Фаіну Васільеўну Пятрову загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Лілія Францаўна Кішкель.
Паважаная Алена Яўгенаўна! Няхай кожны дзень прыносіць вам багатыя незабыўныя ўражанні, радасныя падзеі і новыя вершы!

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.