Язык:

Да прафесійнага свята працаўнікоў культуры. Брэндавыя мерапрыемствы

Культура и творчество

Калі кастрычнік вітае бабіна лета, расквечвае ўсё наўкол зялёнай, жоўтай і чырвонай лістотай, развешвае павуцінныя карункі - гэта яскравы доказ таго, што да нас набліжаецца прафесіянальнае свята асаблівых людзей: творчых руплівых, надзеленых незвычайным мастацкім густам і фантазіяй, якія прыйшлі ў гэтае жыццё дзеля таго, каб ладзіць святы для нас, каб упрыгожваць наша жыццё, каб не закапаць самім і іншым не дазволіць закапаць вялікі дар Божы - талент. Ніколі яны не атрымлівалі шмат гррошай за сваю працу. Таму, напэўна, нават сярод восеньскіх халадоў сама прырода дорыць ім цяпло, а паклоннікі - любоў.
Праходзяць гады, дзесяцігоддзі. Аднак, ніколі Іўеўшчыне не бракуе талентаў ва ўстановах культуры. І ў асноўным яны нашы, тутэйшыя, як доказ таго, што мы багатыя на людзей творчых…
Спачатку 2018 год, а затым і два наступныя аб'яўлены ў нашай краіне Годам малой радзімы. Наш Прэзідэнт адзначыў, што аб'яўленне Года радзімы паспрыяе развіццю (і ў тым ліку) мясцовых традыцый і звычаяў, арганізацыі святаў вёсак, раённых і рэгіянальных святаў і фестываляў. І як тут не заганарыцца ад таго, што ў нас, на Іўеўшчыне, як і па ўсёй вобласці, над гэтай тэматыкай культработнікі завіхаюцца гадоў дзесяць. Нашы таксама не выключэнне. Можна сказаць і больш. Яны адны з лепшых. Таму што нашы рэгіянальныя брэндавыя святы прыцягваюць да сябе ўвагу і культработнікаў з іншых раёнаў, і сродкаў масавай інфармацыі вобласці і рэспублікі. Кожнай вёсцы і вёсачцы праспявалі гімн творчыя і шчырыя душой і талентамі.
З'явіліся святы-брэнды, на якіх у адным рэгіёне славілі бульбу і сала, у другім галоўным героем стаў іўеўскі памідор, у трэцім частавалі нацыянальнымі стравамі… А з'явіліся святы гэтыя з праекта "Рэгіён", які гадоў дзесяць назад быў распачаты ў культуры вобласці. Гэта быў пошук кожнай установай культуры свайго асабістага твару, звязанага з асаблівасцямі, традыцыямі, звычаямі, культурай асобных рэгіёнаў раёна. Разам з кіраўнікамі аддзелаў і сектарамі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (дырэктар Святлана Аляксандраўна Ракеть) распрацоўвалі сцэнарыі будучых непаўторных мерапрыемстваў намеснік дырэктара Цэнтра культуры і вольнага часу Наталля Мудрык, загадчык аддзела народнай творчасці Лілія Кішкель, вядучы метадыст па аматарскіх аб'яднаннях і культурна-досугавай дзейнасці Ірына Капуста, вядучы метадыст па асноўных жанрах Святлана Лугіна.
Карацей кажучы, сённяшні святочны артыкул прысвечаны брэндавым мерапрыемствам, сваім асабістым святам Іўеўшчыны, якія ўслаўляюць малую радзіму, якіх не пабачыш, не сустрэнеш у іншых месцах: праект "Дзед Зімнік і Баба Завіруха", фестываль-конкурс калядных песень "Глорыя", "Тэатральныя сустрэчы ў Трабах", "Моц смаку", "Ліпнішкаўскія сенакосы", "Бакштаўскі каларыт", "Шляхетны фэст", "Рэха забытага балю", "Морынская залатая рыбка", “Іўеўскі памідор" і іншыя. Гэтыя святы як бальзам для душы вёскі, яе людзей. Гэта тое, што вяртае нас да каранёў, што дазваляе захоўваць традыцыі, нацыянальны каларыт, гістарычныя падзеі і славутыя імёны, гэта тое, што напамінае яшчэ і яшчэ раз, якую багатую культуру мае беларускі народ.

Брэндавыя мерапрыемствы

Бакштаўскі каларыт

Звычайна ў жніўні, месяцы, багатым на водары і смакі, на ўраджай садавіны і гародніны, у цёплай, радаснай, вясёлай, шчырай і адкрытай атмасферы ў весцы Бакшты праходзіць фестываль вясковай культуры "Бакштаўскі каларыт". Брэндавае мерапрыемства стала традыцыйным і збірае шмат сваіх прыхільнікаў не толькі з рэгіёна, але і з усяго раёна, з іншых месц вобласці.
Тут танцуюць колішнія побытавыя танцы, спяваюць найлепшыя песні матуль і бабуль, праводзяць майстар-класы з жадаючымі навучыцца станцаваць той жа "Кракавяк" ці "Нарэчаньку", праводзяць раённы конкурс "Танцуем па-даўнейшаму".
Са сваёй творчасцю знаёмяць прысутных народныя майстры, творчыя людзі, ладзяцца выставы-дэгустацыі "Фаст-фуд па-вясковаму". Працуюць гандлёвыя палаткі, гудуць і звіняць гульнёвыя атракцыёны для дзяцей. Усё зліваецца ў цудоўны, непаўторны, запамінальны каларыт культуры і побыту беларускай вёскі. У нашым выпадку вёскі Бакшты (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты. Мастацкі кіраўнік Святлана Варанюк).

Морынская
залатая рыбка

… Нічога дзіўнага, што такое брэндавае свята нарадзілася і здзіўляе сваіх наведвальнікаў не першы год менавіта ў вёсцы Морына. Тут, як і ў шэрагу іншых прынёманскіх паселішчаў, заўжды галоўным промыслам нашых прашчураў было рыбалоўства. Зямелька бедная ля Нёмана, пясчаная. Таму воды яго і кармілі, і паілі навакольны люд. Плыты па ім хадзілі, ганялі лес мясцовыя жыхары-плытагоны. Таму і юшку тут умелі варыць, і страву ўсемагчымую з рыбы рыхтавалі ў кожным доме, кожнай сям'і. І, безумоўна, кіпела тая юшыца і ў чыгунку рыбаловаў.
Вось і на свяце галоўным дзействам становіцца конкурс на найсмачнейшую юшку, у якім, прынамсі, прымаюць удзел шматлікія ўстановы і арганізацыі горада Іўе і раёна. І журы надзвычай важнае прыязджае - на свяце "Морынская залатая рыбка" заўжды прысутнічае кіраўніцтва раёна.
Цікавае, смачнае свята атрымліваецца. А мясцовыя жыхары ад усяе душы падтрымліваюць яго і песнямі, і жартамі разам з загадчыкам сектара культурна-масавай і асветніцкай работы Таісіяй Гудзень.

Свята тэатральнага мастацтва
"Тэатральныя сустрэчы"

Сапраўднымі аматарамі і знаўцамі тэатральнага мастацтва з'яўляюцца жыхары аграгарадка Трабы. Тут дзейнічае і працуе народны тэатральны калектыў і яго спадарожнік - дзіцячы тэатральны калектыў (рэжысёр і загадчык аддзела Міхаіл Калышка). Таму менавіта ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы брэндавым святам стала свята "Тэатральныя сустрэчы".
Вельмі прыемна тое, што тэатральныя калектывы і з іншых раёнаў пачынаюць прымаць удзел у трабскім свяце тэатра.
А пачынаецца яно заўжды з трабскіх вуліц, па якіх весела і шумна праходзіць шэсце ліцэдзеяў.
Свята дорыць і ім, і гасцям аграгарадка шмат цудоўных хвілін, добрых, дадатных эмоцый, шчырых пачуццяў і радасці. Можна купіць сувенірную прадукцыю майстроў народнай творчасці, працуюць гандлёвыя рады са смачнай прадукцыяй. Гульні, танцы, музыка. А на сцэне культурнай установы некалькі гадзін ідуць спектаклі. Здаецца, і сапраўды, што ўсё жыццё - гэта Тэатр.

Шляхецкі фэст
"Жамчужная зорка -
палац Умястоўскіх"

Работнікі культуры раёна вырашылі асаблівым чынам выказаць сваё захапленне гэтым месцам, успомніць яго гісторыю, людзей, асоб, што жылі і завіхаліся на гэтай зямлі, каб пакінуць нашчадкам гісторыка-культурную спадчыну.
Патрэбна сказаць, што шляхецкі фэст у парку ля жамыслаўскіх "Лазенак" - адно з мерапрыемстваў гісторыка-культурнай тэматыкі, якая апошнім часам заняла годнае месца ў планах работы устаноў культуры. І яно адразу ж стала брэндавым святам.
… Разышліся ў віхуры эпох найбольш вядомыя і значныя асобы нашай зямлі. Аднак быццам машына часу вырашыла сабраць іх разам. І вось ужо вітаюць графскую чату - Яніну і Уладзіслава Умястоўскіх - жонка Вялікага князя Гедыміна княгіня Ева; жонка ваяводы Гаштольда, а затым каралева Польшчы Барбара з княжацкага роду Радзівілаў, а таксама хан Тутанхамыш, што папрасіў палітычнай схованкі разам са сваімі людзьмі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прыйшлі і прыехалі і добрыя суседзі - яўрэі. А таксама мноства прыгожых, чароўных, нібы з летуценных сноў, пані і паненак…
І сышліся разам вечнасць і сучаснасць, а людзі яшчэ раз дакрануліся да каранёў сваіх, каб зразумець важную выснову - без мінулага няма і будучага, няма і дня сённяшняга. Трэба аб гэтым памятаць заўжды. Гэта добра разумеюць у аддзеле культурна - масавай і асветніцкай работы аграгарадка Суботнікі (загадчык Людміла Трубіцкая).

Рэха забытага балю
ў Барбары
Радзівіл…

… Геранёны ўспамінаюцца ў Крыжацкіх хроніках, датаваных канцом 14 стагоддзя. Свой герб, пячатка, Магдэбургскае права…
Аб значэнні Геранён у эканамічным і палітычным жыцці ВКЛ XV-XVIII стагоддзяў гаворыць і той факт, што ў канцы XVI стагоддзя ў Геранёнскім замку прайшло некалькі з'ездаў шляхты с мэтай абрання адзінага кандыдата на польска-літоўскі прастол.
Геранёны ж не проста вёска, а цэлая з'ява ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, сталіца вялікага кахання, якое паўплывала на палітычнае жыццё Еўропы таго часу.
І няхай імя Барбары Радзівіл гучыць як сваё у сучасных Вільнюсе, Кракаве, аднак яна ж - наша, калі на тое пайшло. Расла ў Нясвіжы, жыла у Геранёнах… І вось геранёнскія культработнікі праводзяць у Геранёнах баль, на якім гаспадыняй становіцца чароўная пані - радзівілянка, нявестка вялікага канцлера ВКЛ Гаштольда, і пэўны перыяд часу - гаспадыня геранёнскага замка.
У файе Палаца культуры ў Геранёнах збіраюцца геранёнцы, госці з іншых месц. Збіраюцца на яго вядомыя асобы зямлі іўеўскай з розных стагоддзяў. Ім бы ніколі не сустрэцца, а вось дзякуючы такім сімвалічным мерапрыемствам, такое здараецца. І з'яўляюцца княгіня Ева з Іўя са сваёй чароўнай світай - панямі і паненкамі, граф і графіня Умястоўскія з Жамыслаўля. Іх сардэчна вітае Барбара Радзівіл разам з братамі Мікалаем Радзівілам Рыжым і Мікалаем Радзівілам Чорным.
І плывуць у менуэтах і паланэзах дамы і кавалеры, і дэманструюць свае бальныя святочныя строі, а таксама прыгожыя вееры. Усе культработнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны разам з яго загадчыкам Аленай Маргяліс задзейнічаны ў гэтым незвычайным мерапрыемстве, усіх зачароўвае рэха забытага балю.

Моц смаку
ў Лелюках

Культработнікі аграгарадка Лелюкі, загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Наталля Чакавая штогод запрашаюць усіх жадаючых на брэндавае свята свайго рэгіёна "Моц смаку".
Агульнавядома, што беларускія стравы вельмі смачныя, апетытныя і карысныя для здароўя. Арганізатары гэтай смачнай урачыстасці з энтузіязмам узяліся запэўніваюць у гэтым усіх, хто спяшаецца штогод у Лелюкі на свята.
Праграма мерапрыемства заўжды насычаная, захапляльная. Таму што дзе ёсць хлеб (і бульба, і дранікі, і скварка, і гуркі), там абавязкова будзе і песня. А падтрымліваюць арганізатараў свята, як і на іншых брэндавых мерапрыемствах, калектывы аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны і з іншых раёнаў вобласці. Праходзяць майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці і сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, частаванне стравамі беларускай нацыянальнай кухні.
На суд журы прадстаўляюць рэгіянальныя стравы: калдуны, дранку, налівайку, смажанку, бульбяныя камы, халаднікі са шчаўем і бурачным бацвіннем, цэпеліны, бліны з мачанкай, печаныя яблыкі, розныя напоі з садавіны і гародніны.

Ліпнішкаўскія
сенакосы

Галаву схіліць у знак пашаны патрэбна перад культработнікамі Ліпнішкаўскага аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы (загадчык Анастасія Грыбоўская), якім прыйшла ідэя асаблівага, надзвычай нацыянальнага, цудоўнага свята - "Ліпнішкаўскія сенакосы". Культработнікі зрабілі такое цудоўнае свята, што яно ўжо пашырыла свае межы па-за тэрыторыю раёна. Сёлета на брэндавае свята прыехалі і прынялі ў ім удзел касцы з Лідскага і Воранаўскага раёнаў, а таксама творчыя калектывы з іншых раёнаў вобласці. А свае касцы прыехалі на чале са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў, частка кіраўнікоў рэгіёнаў таксама ўзялі косы ў рукі… Яны абаранялі гонар каманд на сцэне, яны ішлі першымі ў касьбе, яны танцавалі, спявалі.
Свята стала шыкоўным і для ўдзельнікаў, і для гасцей, і для гледачоў. Усе атрымліваюць дадатныя эмоцыі.
Працуюць гандлёвыя палаткі майстроў-рамеснікаў, выставы-продаж народных майстроў Іўеўшчыны і іншых раёнаў, гандлёвыя рады касметыкі, цацак, біжутэрыі і іншыя.
Кветкавы калейдаскоп
Брэндавае свята заўжды імкнецца паставіць у цэнтр увагі тое, што асабліва адрознівае рэгіён. У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны (загадчык Вольга Шурпіцкая) асаблівасцю сваёй мясцовасці палічылі кветкі, іх вялікую колькасць у палісадніках і гародчыках вяскоўцаў. Палічылі і зрабілі гэтую прыгажосць галоўным героем рэгіянальнага брэндавага свята.
Падчас яго выдаецца ганаровы і вельмі жаданы ўсімі тытул "Кветкавод -аматар" па выніках агляду-конкурсу на лепшы кветкавы палісаднік. Лепшых кветкаводаў ушаноўваюць калектывы аматарскай творчасці сваімі песнямі, напевамі, канцэртнымі праграмамі. На працягу ўсяго мерапрыемства працуюць сюжэтна-гульнёвыя праграмы, майстар-класы па складанні і афармленні букетаў з кветак, выставы народнай творчасці, атракцыёны, фотавыставы кветак, выставы-продажы кветак і дэкаратыўных раслін. Карацей кажучы, кожны трапляе ў кветкавы, ні з чым не параўнальны свет. І атрымлівае мноства дадатных эмоцый ад прыгажосці, уведзенай у ранг рэгіянальнага свята.

Іўеўскі памідор

Гэта брэндавае свята іўеўскіх культработнікаў, цэнтральнага офіса Цэнтра культуры і вольнага часу (дырэктар Святлана Ракець). Гэта сапраўдная з'ява ў культурным жыцці не толькі раёна, але і вобласці, рэспублікі. Хіба што толькі гультаі не расказалі аб гэтым яркім, цудоўным, неардынарным свяце на старонках сваіх газет і ў перадачах радыё і тэлеканалаў па ўсёй Беларусі. І гэта яшчэ раз гаворыць аб тым, якія творчыя, якія багатыя на задумкі і праекты людзі працуюць у нас. І, канешне, асаблівы рэспект рэжысёру гэтага неверагоднага свята Наталлі Мудрык, тым, хто ідзе ў тэатралізаваным шэсці "Памідорны бум", хто прымае ўдзел у спартыўна-таматных спаборніцтвах "Сеньёр Памідор - наш вялікі чэмпіён", вырабляе бутэрброд у некалькі метраў даўжыні, хто праводзіць выставы -продаж і дэгустацыю памідораў і страў з іх. Гэта толькі невялікі пералік таго, чым багата гэтае неверагоднае па сваіх фарбах і задумках свята.

Грыбная феерыя

Аматары "Ціхага палявання" і тыя, хто любіць і збіраць грыбы, і нарыхтоўваць іх на зіму, і частавацца імі, з задавальненнем наведваюць брэндавы фестываль "Грыбная феерыя" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі (загадчык Алена Гурына). Кожны можа прыняць актыўны удзел у конкурсна-забаўляльнай праграме, атрымаць шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра грыбы. Гасцей чакае заўжды тэатралізаванае прадстаўленне, выстава-дэгустацыя страў з грыбоў, ягадных морсаў, майстар-клас па засольванні грыбоў, выстава вырабаў з прыродных матэрыялаў, канцэртныя і гульнёвыя праграмы - шмат цудоўных момантаў свята, якое рыхтуюць творчыя культработнікі з Юрацішак.

Повязь часоў

Свята народнай творчасці "Повязь часоў" нездарма стала брэндавым святам сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды (загадчык Таццяна Рынгель). Гэтая ўстанова культуры і сапраўды звязвае сваёй дзейнасцю часы і стагоддзі. Беларускі фальклор з'яўляецца крыніцай народнай творчасці: песень, танцаў, прыказак, прымавак, рамёстваў, абрадаў і святаў - повяззю часоў мінулага і сучаснага.
Тут развіты народныя рамёствы, тут струменяць творчасць і таленты, тут умеюць цаніць усё тое, што папаўняе скарбонкі народнага мастацтва.
Падчас мерапрыемства праводзяцца канцэртныя праграмы лепшых творчых калектываў Іўеўшчыны і іншых раёнаў вобласці, асобныя мерапрыемствы для дзяцей, экскурсіі ў міні-музей установы "Саламяная казка", дэфіле стылізаваных народных касцюмаў з калекцыі аўтарскіх работ майстроў Іўеўшчыны; сюжэтна-гульнёвыя праграмы"; майстар-класы па народных танцах: "Нарэчанька", "Полька-бабачка", "Кракавяк".
На працягу свята працуюць бяспройгрышныя латарэя і майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў ад майстроў раёна, выстаўкі літаратуры, народнай творчасці і сувенірнай прадукцыі.

Казачная сядзіба
Дзеда Зімніка
і Бабы Завірухі

Сем гадоў існуе ў нас неверагодны па папулярнасці і крэатыву праект - "дзіця" творчасці і таленту намесніка дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Наталлі Мудрык, якое ўзрасцілі культработнікі, артысты тэатра гульні "Зялёны фургон". Узрасцілі так творча, з такой любоўю, што атрымалі пачэснае званне "народны" і сталі выканаўцамі галоўнага відовішча ў зімовым навагоднім лесе ля вёскі Залейкі і для дзяцей, і для дарослых. З задавальненнем здымаюць тут свае відэасюжэты каналы беларускага тэлебачання. А госці едуць, каб акунуцца ў казку, з Расіі, усяе Беларусі, іншых краін.

Вандроўка па казачным лесе з прыгодамі і выпрабаваннямі "Лес полон чудес", тэатралізаванае прадстаўленне, арт-спектаклі, святы-рэмейкі, народныя святы, магчымасць набыць вырабы народных майстроў, заказаць гарачы абед у блізляжачай экасядзібе, гарачы чай, смачная выпечка ад гандлёвых прадпрыемстваў раёна. Шмат вясёлых, цудоўных, непаўторных хвілінак!

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.