Язык:

Хай стукае сэрца зямлі маёй!

Культура и творчество

Такую назву - "Сэрца зямлі маёй" - носіць абласны фестываль патрыятычнай песні, які стаў традыцыйным і праходзіць на Гродзеншчыне ужо каторы год запар. У ім заўжды ахвотна прымаюць удзел маладыя выканаўцы. Таму што мэтай фестывалю і з'яўляецца выяўленне маладых талентаў і развіццё аматарскай творчасці людзей рознага ўзросту, стварэнне умоў для развіцця творчых здольнасцей.

У нядзелю, 27 студзеня, у глядзельнай зале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў раённы этап фестывалю, у якім прынялі ўдзел больш трыццаці выканаўцаў ад 10 да 31 гадоў. Таму ў намінацыях "Саліст" і "Вакальная група, трыа, дуэт" былі тры ўзроставыя катэгорыі (дзіцячая, юнацкая і маладзёжная).

У склад журы ўвайшлі: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель, настаўнік па класе баяна Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў Леанід Паўлавіч Журко, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Юлія Уладзіміраўна Драбовіч, лаўрэат І Беларускага тэлевізійнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Лідэр", педагог дадатковай адукацыі Іўеўскай сярэдняй школы Юрый Аляксандравіч Мудрык.
У гэтым годзе, як падкрэслілі вядучыя конкурснай праграмы, фестываль прысвячаецца 75- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю ўключэння раёна ў склад Гродзенскай вобласці.
Назвы песень, якія выконвалі салісты і групы, гаварылі самі за сябе: "Здравствуй, Родина", " Беларусачка", "Беларусь - мая песня", "Я хочу, чтобы не было войны", "Твой дом - Белая Русь", "Зямля з блакітнымі вачыма", "Помні", "Сердце Беларуси" і т.д. У кожным выкананым творы вялікі патрыятызм, гонар за сваю зямлю, памяць і боль пра загінуўшых на ратным полі, вера ў светлы заўтрашні дзень.
Вялікі цудоўны канцэрт скончыўся. І за работу ўзялося кампетэнтнае журы. А пакуль яно раілася, падводзіла вынікі, гледачам прапанавалі відэафільм пра родную Іўеўшчыну.
Лаўрэатамі раённага этапа фестывалю "Сэрца зямлі маёй" сталі: трыа ў складзе Ганны Шабановіч, Соф'і Хлюставай і Дар'і Жамойта -1-е месца ў дзіцячай узроставай групе; Елізавета і Ульяна Мікулка з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў гэтай жа ўзроставай катэгорыі атрымалі ІІ месца; трыа ў складзе Валерыі Пасаховіч, Дар'і Шэмет і Яны Бычкоўскай з вёскі Бакшты - 3-е месца.
У юнацкай узроставай катэгорыі месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е - дуэт у складзе Аліны Пякша і Паліны Лазарэвіч з аграгарадка Ліпнішкі; 2-е месца - дуэт Яны Горбач і Анастасіі Станчык з Іўеўскай сярэдняй школы; 3-яе месца - трыа з Іўеўскай сярэдняй школы (Сняжана Бутурля, Алеся Барадын і Караліна Горбач).
Найлепшымі салістамі былі прызнаны: у дзіцячай узроставай катэгорыі - Саміра Александровіч з гімназіі №1 горада Іўе (1-е месца); Ксенія Ярохіна з Іўеўскага яслей-сада-пачатковай школы (1-е месца); Дзяніс Піскароў з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны (2-е месца); Ульяна Мікулка з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (2-е месца); Паліна Клябека з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (3-е месца); Елізавета Мікулка з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (3-е месяца).
Пераможцамі ў сольным спяванні ў юнацкай узроставай катэгорыі сталі: Паліна Пірог з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі (1-е месца); Аліна Пякша з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі (2-е месца); Уладзімір Мудрык з гімназіі №1 горада Іўе (2-е месца); Вольга Мацейка з аграгарадка Лаздуны (3-е месца).
У маладзёжнай групе пераможцамі сталі: Наталля Лапата з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (1-е месца); Уладзімір Мудрык з гімназіі №1 горада Іўе (2-е месца, Анастасія Фурса з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі (3-е месца).
Фінальная песня фестывалю прагучала ў выкананні лаўрэата конкурсу Наталлі Лапата.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.