Язык:

Жывыя сведкі спаленых вёсак Дзевергі і Асігіры ўспамінаюць, што ім прыйшлося пережыць у гады вайны, пра трагедыю, якая пакінула чорны адбітак у сэрцы

Главное

… З самага ранку сонца не шкадавала прамянёў і шчодра дзялілася цяплом з наваколлем. Залацістыя ленты казыталі вочы, переліваліся тысячамі іскрыстых зорачак у валасах. Ніхто нават думаць не мог, што гэты перадапошні майскі дзень 1944 года прынясе столькі гора і пакут невялікай вёсачцы Дзевергі, што ў Бакштаўскім сельсавеце.
Сведкам тых жудасных падзей сёння амаль 90 гадоў. Але той дзень яны практычна пахвілінна ўспамінаюць, не хаваючы слёз болю і адчаю. Тое, што ім прыйшлося перажыць, і сёння не дае спакою, застаўляе вяртацца ў гады дзяцінства і па крупіцах асэнсоўваць трагедыю, якая пакінула чорны адбітак у сэрцы.

М. Скляповіч, У. Казак

"Стала чорна і гладзенька"

Марыя Юзэфаўна Скляповіч (дзявочае прозвішча Мікутэль) цяпер жыве ў дачкі ў Даўнарах. Так сталася, што яна страціла зрок, і знаходзіцца адной дома небяспечна. Аднак душой яна там, у сваім доме, у сваёй вёсачцы, дзе нарадзілася, там, дзе яна сямігадовай дзяўчынкай перажыла трагедыю сваёй вёскі.
- Вакол нашай вёскі с абодвух бакоў лес, - расказвае жанчына. - У гады вайны з аднаго боку ў лясным гушчары былі партызаны, з другога - немцы. Памятаю, калі немцы адступалі, вырашылі расправіцца з мясцовым насельніцтвам за сувязь с партызанамі. Такія чуткі хутка разнесліся па ваколіцы. Той, хто паспеў, уцёк у лес. А астатніх фашысты пагналі на могілкі.
Малую Маню разам з малодшым братам бацькі адправілі ў суседнія Пасолі, а самі схаваліся ў лесе. І адтуль ўжо бачылі, як іх вёска ператварылася ў адно вялікае вогнішча з чорнымі слупамі дыму.
- Праз некалькі гадзін стала чорна і гладзенька, - такой запомнілася спаленая вёска нашай гераіні. А да пажару яна налічвала 52 дамы.
Цэлым застаўся адзін толькі дом на выгане. Зрэшты, ён стаіць і цяпер. У гэтым доме тады пасля вялікага пажару знайшлі сабе прытулак вяскоўцы. Спалі, дзе прыйдзецца. Аднак мелі дах над галавой. Жытлом для абяздоленых людзей служылі таксама ўцалеўшыя гумны і гаспадарчыя пабудовы.
Сям'я Мані знайшла прытулак спачатку ў радні ў Пасолях, а праз два тыдні была вымушана вярнуцца на сваё папялішча, дзе ад вялікага прасторнага будынка засталася толькі печ. Бацька падмайстраваў цудам уцалеўшую баню, і сям'я перасялілася туды. Паступова сталі абжывацца, пачынаць з нуля.
- Цяжка было, - уздыхае Марыя Юзэфаўна. - Галадалі, елі, што прыйдзецца.
Тая чорная трагедыя яшчэ доўга і балюча адгукалася ў сэрцах жыхароў Дзевергаў. Аднак было вялікім жаданне жыць. Людзі паступова адбудоўваліся. Дапамагалі адзін аднаму. Вечарамі па вёсцы рэхам разносілася: "Гоооой!". Гэта мужчыны клалі зруб, падымалі бярвенні і закідвалі наверх. Праз тыдзень-другі ў вёсцы з'яўляўся яшчэ адзін дом. І сэрцы пакрысе адтойвалі, напаўняліся жыццясцвярджальным рытмам.
З ваеннай пары ў Марыі Юзэфаўны ў памяці засталіся яшчэ некалькі эпізодаў, якія дазваляюць сцвярджаць аб жорсткасці нямецкіх акупантаў у адносінах да мірнага насельніцтва.
Яна расказала, як аднойчы з маці ішла ў суседнія Лаздуны. Па дарозе маці знайшла ў кішэні пропуск, які выдалі партызаны. Спусціўшыся з кладкі, яна схавала яго пад камень.
- Маня, гэта на ўсялякі выпадак, калі нас пачнуць абшукваць, - патлумачыла яна дачцэ.
І як у ваду глядзела: немец падазваў яе да сябе, агледзеў з ног да галавы і спытаў: "Партызаны да вас прыходзілі?". І калі пачулі "не", прапусцілі ў вёску. Па дарозе назад той жа немец зноў паклікаў маці да сябе і злосна буркнуў: "Ты мяне падманула. Партызаны былі на тваім двары. Яшчэ раз такое паўтарыцца …". І ён затрос аўтаматам ля твару.
Ні жывыя, ні мёртвыя яны вярталіся дадому. А потым колькі разоў даваліся дзіву, як ім удалося пазбегнуць фашысцкай кары.
… Праз чатыры гады пасля заканчэння вайны Маня засталася без маці. Тая памерла ад цяжкай хваробы. Таму нашай гераіні прыйшлося з маленства шмат і цяжка працаваць. Спачатку была звеннявой у мясцовым калгасе, потым - тэхработнікам у Гудзянятскай школе. Разам з мужам яны выгадавалі і далі пуцёўку ў жыццё чацвярым дзецям. Сёння Марыя Юзэфаўна мае 8 унукаў і 11 праўнукаў.

"Ужо, дзеткі, нашы хаткі гараць…"

Тут жа ў Даўнарах жыве яшчэ адна сведка трагічных падзей - 87-гадовая Уладзіслава Пятроўна Казак. Родам яна з хутара Асігіры, які знаходзіцца недалёка ад Дзевергаў і таксама быў спалены фашыстамі за сувязь з партызанамі.
Людзі, даведаўшыся аб тым, што "чорныя" (магчыма, карнікі остмусульманскага палка СС), будуць паліць хутары, ўцякалі ў лес, каб застацца ў жывых.
- Ужо, дзеткі, нашы хаткі гараць, - паведаміў хтосьці з дарослых, заўважыўшы клубы агню і дыму з боку хутара. Гэтыя словы і сёння жанчына забыцца не можа, бо яны у нейкай ступені сталі лёсавызначальнымі. У вёсцы ўцалела гумно. У ім знайшлі прытулак усе жыхары хутара. Спалі на падлозе, на вазах.
У гэтым халодным і цёмным гумне васьмігадовая Уладзіслава захварэла тыфам. Ляжала на падлозе амаль без прытомнасці і чула гутарку маці з цёткай.
- Што буду рабіць, як Владзя памрэ? - казала маці. - Нічога не маю, каб яе пахваць.
- Пахаваем як-небудзь, - адказвала цётка. - Сыру зробім, сяго-таго.
Аднак дзяўчынцы ўдалося выжыць. Жанчыны выпаілі яе малаком кабылы…
Уладзіслава Пятроўна раз-пораз дастае з кішэні хустачку, выцірае мокрыя ад слёз вочы, спыняецца, быццам бы рэальна трапляе ў сваё скалечанае вайной далёкае дзяцінства і зноў прадаўжае свой сумны аповяд.
Памятае, як фашысты забілі жыхара Вольдзікаў за тое, што ён адказаўся даваць немцам сала, як пайшла ў Лаздуны і прапала аднавяскоўка Магдалена Аўдзевіч за тое, што немцы знайшлі ў вопратцы партызанскі пропуск.
Шмат мужчын з вёскі Дзевергі і блізляжачых хутароў і вёсак у 1944 годзе пайшлі ваяваць. Многія не вярнуліся. Тыя, хто прыйшоў дамоў, цяжка працавалі. Аднаўлялі сваё жытло пасля пажару, працавалі ў мясцовым калгасе.
Лёс Уладзіславы Пятроўны і далей быў няпросты. Мала таго, што прыйшлося цяжка працаваць з самага маленства, бо бацькі не стала яшчэ да яе нараджэння, дык яшчэ нялёгкая праца яе суправаджала ўсё жыццё. Яна працавала ў калгасным паляводстве. Выйшла замуж за ўдаўца, у якога быў 13-гадовы сын. Успамінае, што шмат выпрабаванняў прыйшлося ёй перажыць, каб заваяваць давер падлетка.
Перад аперацыяй, якая скончылася для сына трагічна, ён папрасіў сваю жонку, каб тая дагледзела маці. І вельмі прасіў прабачэння ў сваёй прыёмнай матулі за свае недарэчныя паводзіны ў падлеткавым узросце.

… Мае суразмоўцы раюць маладому пакаленню берагчы мір і спакой у нашай краіне. Бо гэта, на іх думку, самая вялікая каштоўнасць. Тое, што ім удалося перажыць, не павінна больш паўтарыцца ў гісторыі Беларусі.

З кнігі "Трагедыя беларускіх вёсак1941-1944. Дакументы і матэрыялы"
З акта № 143 аб знішчэнні нямецкімі акупантамі ў Юрацішкаўскім раёне вёсак і іх жыхароў (15 чэрвеня 1944 года)

"…31.05.1944 г. немецко-фашистские захватчики из гарнизона местечка и станции Юратишки, местечка Ивье и Лаздуны, из отсмусульманского полка СС, расположенные в гарнизоне Юратишки и деревне Кости, в количестве 1200 чел. с поддержкой 4 танков, бронемашин, самолетов, 9 повели яростное наступление на населенные пункты Зубовичи, Гуденяты, Деверги с целью уничтожения и истребления мирных жителей.
Быстро подошли силы бригады А. Невского и держали бой 12 часов и сорвали варварский план гитлеровских палачей. Под сильным давлением танков и самолетов, орудий и минометов, бригада была вынуждена отойти на более выгодный рубеж. Коварный враг ворвался в следующие деревни:
1. Забелавцы - сжег 15 домов с надворной постройкой и 4 человека увел с собой.
2. Зубовичи - сжег 17 домов с надворной постройкой и расстрелял Микутель Стефанию, 55 лет, расстрелял Ясновскую Эмилию, 45 лет.
3. Гуденяты - сжег 16 домов и надворную постройку и расстрелял С. Мильчен, 35 лет.
4. Деверги - сжег 52 дома с надворной постройкой и увел с собой 17 человек, забрал 18 коров.
5. Янцевичи - сжег 7 домов с надворной постройкой.
6. Новомеговичи - сжег 5 домов с надворной постройкой.

8.07.1944 г. эти же войска с поддержкой 2 танков и 19 самолетов ворвались в район, контролируемый партизанами, и сожгли деревни:
1. Довнары - сожгли 6 домохозяйств с полной надворной постройкой и угнали 17 женщин и детей.
2. Щучий Бор - сжег 10 домохозяйств с надворной постройкой и убил одну молодукю девушку - Лопуть Марию, 20 лет.
3. Чернели (скорее всего Чикили) - сжег 6 домохозяйств с их надворной постройкой.
4. Гутишки 1 и 2 - сжег 20 домохозяйств с надворной постройкой.
5. Жидевичи - сжег 21 дом с надворной постройкой.
6. Барсуки - зверски замучили старуху, 70 лет: нашли ее в жите, напали и закололи штыками.
7. Борутишки - сжег 6 домов с надворной постройкой.
8. Осигиры - сжег три дома с надворной постройкой”.

Ірына БУТУРЛЯ.
Станіслаў ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.