Шаноўныя ветэраны
сельскагаспадарчай вытворчасці!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Сельская праца неабходна ўсім і кожнаму, яна - аснова эканомікі раёна. Не кожны чалавек здольны працаваць у вёсцы. Гэта работа спецыфічная і патрабуе асаблівых да яе адносін. Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, любоў да роднай зямлі, працавітасць, стойкасць і цярплівасць заслугоўваюць павагі і дастойны прызнання.
Вы смела асвойваеце навейшыя тэхналогіі, імкнучыся зрабіць сваю прадукцыю высакаякаснай, запатрабаванай, канкурэнтаздольнай. Сваёй ударнай, добрасумленнай працай вы забяспечылі харчовую бяспеку раёна, стварылі дастатковую сыравінную базу для перапрацоўчай прамысловасці. Аснова поспеху - зладжаная работа кіраўнікоў і спецыялістаў, механізатараў і жывёлаводаў, фермераў і хлебаробаў.
Асаблівая ўдзячнасць - ветэранам галіны, якія служаць эталонам прафесійнага майстэрства, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Дзякуй вам, паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу Іўеўшчыны, за цярпенне і працу, за вернасць роднаму полю, выбранай прафесіі! Шчыра жадаем вам багатых ураджаяў, спрыяльнага надвор'я, урадлівай глебы і важкага прыбытку. Няхай вашы рукі не ведаюць стомы, а вочы заўсёды радуюцца каласаванню нівы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.