ivyenews.by

Кніга Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” стала самай папулярнай у Беларусі ў 2019 годзе

Сёлета самай папулярнай кнігай у Беларусі стаў гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім". Гэта паказваюць вынікі продажу праз OZ.by, "Белкніга", "Саюздрук" ды іншых. Героі твора – удзельнікі паўстання 1863-1864 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

У "Каласах" Караткевіч апісаў станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.

У рамане дзейнічаюць літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, а таксама рэальныя гістарычныя асобы.

"Каласы пад сярпом тваім" неаднаразова перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. Дарэчы, гэта адзіная кніга, якая была надрукаваная ў Беларусі шрыфтам Брайля.

Читайте ещё:



Оставить комментарий