ivyenews.by

Нібы куляй, прастрэлены памяццю… 22 сакавіка - Дзень Хатынскай трагедыі

Помнить, чтобы жить

Мы не маем права забыць пра ахвяры фашызму, пра злачынствы нелюдзяў у фашысцкай форме і іх прыспешнікаў - калабарацыяністаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ жывуць людзі, якія перажылі жудасныя трагедыі таго страшнага часу. Памятаць патрэбна і дзеля іх.

…Сімвалам вялікай бяды, агульнага гора і знакам памяці пра кожнага мірнага беларуса, які загінуў падчас крывапралітнай вайны, стаў мемарыяльны комплекс Хатынь.
З больш чым дзевяці тысяч населеных пунктаў, разбураных і спаленых гітлераўцамі ў Беларусі ў 1941-1944 гадах, звыш шасцісот вёсак спасціглі лёс Хатыні - яны былі знішчаны разам з жыхарамі, каля пяці тысяч - з часткай насельніцтва…

У пасляваенны час больш як пяцьсот вёсак так і не ўзняліся з папялішчаў…

Мы памятаем. Няхай адыходзяць пакаленні, мяняюцца палітычныя моманты і, наогул, час, мы будзем памятаць. Не стане зусім старэйшага пакалення, памяць будзе жыць на генным узроўні. Хіба можа быць інакш у краіне, якая пасля той крывавай бойні не далічылася кожнага трэцяга свайго сына ці дачку.

Уявіце, як сказаў у сваім вершы беларускі паэт Анатоль Вярцінскі, лес, у якім раптоўна выразалі пад корань кожнае трэцяе дрэва і дрэўца…

Мы памятаем, мы моцныя менавіта гэтай памяццю...

Читайте ещё:



Оставить комментарий