Язык:

Канстанцін КАРНЯЛЮК: праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народаў - свяшчэнная

Помнить, чтобы жить

Мяне, як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, вельмі ўзрадавала навіна, што наша сталіца абрана месцам правядзення Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі "Гістарычная памяць: Вялікая перамога, здабытая адзінствам". Глыбока сімвалічна, што нават словы і словазлучэнні ў самой назве форума з'яўляюцца гаваркімі і векапомнымі. Адзінства народаў, Вялікая Перамога, Гістарычная памяць - гэта тыя Піраміды мінулага і сучаснасці, з якіх і павінна складацца наша сапраўдная духоўнасць. А над усімі гэтымі паняццямі, як Зорка, заўсёды павінна узвышацца Гістарычная праўда.

Несумненна: праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам - свяшчэнная. І мы ўсе разам павінны змагацца супраць хлусні і фэйкаў заморскіх дзядзькаў ды цётачак з Еўропы і ЗША, якія ўжо паказалі усяму свету сваю псеўдадэмакратычнасць і абыякавасць да чужога болю і гора…
Не можа не ўражваць і сама тэматыка мінскага форума: аб'яднанне намаганняў міжнароднай супольнасці па абароне гістарычнай памяці, абмен досведам у галіне заканадаўчага рэгулявання пытанняў недапушчэння рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў, узмацненне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння краін СНД па процідзеянні фальсіфікацыі гістарычнай праўды і памяці аб ваенных падзеях.
У рамках канферэнцыі будзе працаваць тэматычная секцыя "Свяшчэнны абавязак жывых", арганізатарам якой выступіла Міністэрства абароны. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць унікальныя прадметы, знойдзеныя падчас пошукавых работ 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, а таксама інтэрактыўныя карты "Беларусь партызанская".

На жаль, сёння сярод нас развялося шмат тых, хто забыў пра уклад народаў Беларусі, іншых рэспублік СССР у Вялікую Перамогу. Мы, дарослыя, павінны выхоўваць у падрастаючага пакалення разуменне таго, што Вялікая Перамога з'яўляецца вынікам самаадданай барацьбы ўсіх народаў Савецкага Саюза, іх грамадзянскай пазіцыі і гераізму. У ХХІ стагоддзі відавочна: час ужо паспеў зараўняць амаль усе траншэі на палях, аднак ён бяссільны аслабіць нашу памяць пра стойкасць і мужнасць мільёнаў савецкіх людзей.
Мая Беларусь страціла кожнага трэцяга (а ў некаторых раёнах і кожнага другога) жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў, разрабаваная і разбураная, Бацькаўшчына не здавалася. Дарэчы, сярод амаль 35 мільёнаў савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай, больш за 1,3 мільёна - беларусы і ўраджэнцы Беларусі. На беларускай зямлі вайна доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён - з 22 чэрвеня 1941-га па 28 ліпеня 1944-га. Тут праходзілі маштабныя баі і ваенныя аперацыі, сярод якіх: гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ў першыя дні вайны;абарона Магілёва, які не здаваўся 23 дні і ночы; "Баграціён" - адна з найвялікшых наступальных аперацый у гісторыі чалавецтва…

Праўда ў гісторыі - функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні".
Васіль Быкаў

У акупіраванай Беларусі разгарнуўся буйнейшы ў Еўропе партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле. Першы партызанскі бой правёў 28 чэрвеня 1941 г. у наваколлі Пінска атрад легендарнага камандзіра Васіля Каржа.Першымі партызанамі-героямі СССР у 1941 годзе сталі беларусы Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі.
У ліпені 1943 г. на чыгуначнай станцыі ў Асіповічах партызаны ажыццявілі буйнейшую дыверсію, узарваўшы 4 нямецкія эшалоны з боепрыпасамі і танкамі "Тыгр". А адным з самых вялікіх партызанскіх баёў у гісторыі вайны стала Полацка-Лепельская бітва 1944 г.Сярод самых вялікіх партызанскіх зон былі Клічаўская, Полацка-Лепельская, Суражскія (Віцебскія) "вароты"…
У Мінску дзейнічала самае вялікае гарадское антыфашысцкае падполле ў Еўропе. Адной з самых памятных старонак гісторыі мінскага супраціўлення стала аперацыя па ліквідацыі стаўленіка Гітлера ў Беларусі - гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Менавіта гэта было пакладзена ў аснову вядомага савецкага фільма "Гадзіннік спыніўся апоўначы" - першай кінастужкі пра герояў мінскага падполля…
На беларускай зямлі былі разрабаваны і разбураны 209 з 270 гарадоў. Фашысты правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, поўнасцю або часткова знішчыўшы 5454 вёскі.
Сумна вядомым сімвалам бязлітаснай расправы стала спаленая разам з людзьмі Хатынь, лёс якой падзялілі яшчэ сотні вёсак. Фашысты стварылі больш як 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння. Гэта і чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці "Трасцянец", дзе знішчылі больш за 200 тысяч чалавек (ёсць сведчанні, што ахвяр было намнога больш - амаль 546 тысяч). Гэта і жудасны дзіцячы канцлагер у вёсцы Чырвоны Бераг, дзе самымі бесчалавечнымі спосабамі з юных ахвяр - да смерці - забіралі кроў для патрэб нямецкіх шпіталяў. Гэта і Азарыцкая зона смерці, дзе пад адкрытым небам нацысты трымалі тысячы хворых на сыпны тыф, збіраючыся выкарыстоўваць людзей у якасці бактэрыялагічнай зброі супраць наступаючай Чырвонай Арміі…
У лагерах на тэрыторыі Беларусі нацысты знішчылі амаль 1,5 мільёна чалавек - не толькі мясцовых жыхароў, але і вывезеных з Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Францыі, Германіі…
Кожны год у Беларусі праходзіць мноства мерапрыемстваў, прысвечаных памяці аб вайне. У мясцінах гераічных баёў і чалавечых трагедий створаны мемарыяльныя комплексы і ўстаноўлены абеліскі, распрацаваны ўнікальныя гістарычныя маршруты. Ва ўсіх гарадах нашай Бацькаўшчыны дзейнічаюць экспазіцыі пра вайну, а галоўным сховішчам рарытэтаў з'яўляецца першы ў свеце музей гісторыі Вялікай Айчыннай у Мінску.
Усім нашым недобразычліўцам я раю прыехаць у Беларусь, каб убачыць, з якой пашанай тут ставяцца да памяці пра вайну і як берагуць мір, заваяваны цаной мільёнаў жыццяў…

І яшчэ я хачу, каб ворагі нашай краіны задумаліся над словамі мудрага класіка Якуба Коласа: "Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны"… Асабліва гэтае выказванне актуальнае для тых, хто хоча адабраць у нас перамогу ў мінулай вайне.

К. КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.