Нядаўна вышла з друку брашура “Мы помнім”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Гэта праца Алены Іванаўны Смалянічэнка з Геранён, пастаяннага аўтара нашай газеты.
У выданні – імёны жыхароў Геранёнскага сельскага Савета, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Тут і фатаздымкі і спіс ветэранаў вайны, якіх ужо няма з намі. Аўтар знаёміць нас са справамі навучэнцаў Геранёнскай СШ да свята Перамогі: гэта і конкурс малюнкаў “Помніць - балюча, забыць - нельга”, фатаздымкі з экскурсій па мясцінам баявой славы “ Хай будзе ясным неба над зямлёю”, цікавыя выставы філатэліі і філакакртыі. Адлюстровна акцыя “Кветкі – пераможцам”. Ёсць цікавыя кадры са спартыўнага свята “Айчыны дастойныя сыны”, з конкурса школьных паэтаў “ Іх імёны – святыя для Айчыны.”
З павагай да аўтара,
П. УЛАДЗІН.