Добра мне запомнілася выказванне прафесара Сяргея Габрусевіча, што “у краязнаўстве няма дробязей, бо гэта жыццё народа, яго бытавое, матэрыяльнае, культурнае, традыцыйнае рэчышча”.
Нядаўна прачытала кнігу акадэміка Аляксандра Лакоткі “Пад стрэхамі прашчураў” (Мінск, “Полымя”, 1995). Больш даведалася пра беларускае дойлідства, адкрыла для сябе многія этнаграфічныя тэрміны. А якія тут цікавыя здымкі і малюнкі. (А. Лакотка - таленавіты мастак. Мне ўдалося ў гэтым годзе пабываць на выставе яго пейзажаў у Акадэміі навук Беларусі).
Кніга “Пад стрэхамі прашчураў” расказала, што і на маёй малой радзіме ёсць яшчэ многа цікавага з мінулых гадоў. На суд чытачоў “Іўеўскага краю” выношу свае здымкі. Гэта і даваенныя хаты ў Геранёнах, свіран або клець - гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў сям’і Часнаковіч.
Трэба памятаць, што будучае прыходзіць і адыходзіць, а мінулае застаецца. Яшчэ Сакрат гаварыў: “Каб любіць Радзіму, трэба яе ведаць”.
Алена Смалянічэнка.