Язык:

Ім у юнацтве выпаў грозны час: Радзіму бараніць, мір адстаяць для нас. Праект "Жывая памяць пакаленняў"

Помнить, чтобы жить

Маладое пакаленне 1930-х гадоў не толькі адчула на сабе жах мінулай вайны. Яно са зброяй у руках пайшло абараняць Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

З трох сыноў Аляксандра Рыбачонка з вёскі Забялаўцы былога Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці – старэйшыя Сафрон і Аляксандр – таксама ўзялі ў рукі зброю, каб абараніць нашу зямлю ад фашысцкай навалы.

Сафрон 03.01.1927 г.н., 17-гадовым юнаком пайшоў ваяваць з акупантамі ў партызанскі атрад імя Кастуся Каліноўскага брыгады імя Аляксандра Неўскага. Атрад налічваў 119 байцоў, а кіравалі ім камандзір Якаў Антонаў і камісар Мікалай Лявінскі. Атрад быў утвораны 16 красавіка 1944 года з асабістага складу, выдзеленага атрадам імя Аляксандра Неўскага, і дзейнічаў у Юрацішкаўскім раёне Баранавіцкай вобласці. 

Былі розныя прычыны з’яўлення ў атрадах такіх 17-гадовых юнакоў, як Сафрон Рыбачонак. Адна з іх – масавы вываз акупантамі мясцовай моладзі на прымусовыя работы ў Германію. Яны былі паднявольнымі рабамі ў краіне-агрэсары. А называлі іх там “остарбайтэрамі” – усходнімі рабочымі. Моладзь уцякала ў час нямецкіх аблаваў у лясы, але не ўсім удавалася перачакаць гэтыя дзікія “хапуны”.

Сафрон Рыбачонак пайшоў у партызанскі атрад непаўнагадовым і выбраў шлях змагання з акупантамі. З баявой характарыстыкі партызана, якая размешчана на сайце “Партызаны Беларусі”, вядома, што Сафрон ваяваў у складзе атрада з 13.04.1944 г. па 15. 07. 1944 г. За перыяд знаходжання ў атрадзе ўдзельнічаў у баявых аперацыях: два разы ў падрыве чыгуначных рэйкаў у час маштабнай партызанскай аперацыі “Канцэрт”. Прымаў удзел у разгроме нямецкага гарнізона ў вёсцы Бяжэмцы, а таксама ў выяўленні і вылоўліванні адступаючых немцаў з разбітых часцей у канцы вайны. 

Брату Сафрона Аляксандру Рыбачонку 1921 г.н., у час мабілізацыі на фронт пасля вызвалення Юрацішкаўскага раёна, споўнілася 23 гады. Пасля хуткай падрыхтоўкі ён набыў ваенную спецыяльнасць стралка і служыў у 350-ым стралковым палку 96-й дывізіі.

З сайта Міністэрства абароны РФ вядома, што чырвонаармеец Рыбачонак вызваляў ад захопнікаў тэрыторыі Беларусі і Польшчы. У адным з баёў атрымаў цяжкае асколачнае раненне грудной клеткі і 18.01.1945 г. трапіў у ваенны шпіталь. Тут ён памёр ад ран 27.01.1945 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў лесе, за 2,5 км ад вёскі Сельц Стары Пултускага павета Варшаўскага ваяводства Польшчы.

Унук Сафрона Рыбачонка Уладзімір ездзіў з сям’ёй у Польшчу, каб адшукаць месца пахавання Аляксандра Рыбачонка, але асабістай магілы не знайшоў. 

Лёс Сафрона Рыбачонка склаўся інакш, чым брата. Ён выжыў, а пасля вайны яму давялося адбудоўваць мірнае жыццё на Іўеўшчыне. У лютым 1945 года ён быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Вайна да гэтага часу ўжо закончылася. Але армія знаходзілася ў поўнай баявой гатоўнасці, аднаўляла свой баявы патэнцыял.

Сафрон служыў стралком у 391 запасным стралковым палку, затым – аўтаматчыкам у 34 запасным стралковым палку, слесарам у 224 асобным рамонтным батальёне, а потым на ваенным заводзе. Закончыў звыштэрміновую службу ў сакавіку 1951 года камандзірам аддзялення. Вярнуўся дамоў у Юрацішкаўскі раён з воінскай спецыяльнасцю механіка-вадзіцеля. Яна яму вельмі спатрэбілася ў працаўладкаванні пасля службы.

У 1951 годзе Сафрон Аляксандравіч быў прыняты на працу ў пажарную каманду Юрацішкаўскага раёна на пасаду інструктара прафілактыкі. У 1953-1954 гадах невялікі тэрмін працаваў старшынёй Лаздунскага сельсавета, затым намеснікам старшыні калгаса імя Янкі Купалы ў Лежневіцкім сельсавеце. У 1955 годзе прыняты на працу ў Юрацішкаўскую пажарную каманду на пасаду начальніка. А ў верасні 1964 года пераведзены на пасаду начальніка пажарнай каманды Іўеўскага раёна. 

Сафрон Рыбачонак імкнуўся ліквідаваць свой прабел у адукацыі, бо да вайны ён змог закончыць толькі тры класы мясцовай школы. У 1965 годзе ён закончыў школу рабочай моладзі (8 класаў) пры Юрацішкаўскай сярэдняй школе. А ў 1971 годзе атрымаў сярэднюю адукацыю пасля заканчэння поўнага курса Юрацішкаўскай сярэдняй школы рабочай моладзі. 

На ўсіх займаемых пасадах Рыбачонак быў дысцыплінаваным, адказным, сумленным. Пастаянна павышаў свой прафесійны ўзровень. У 1957 годзе закончыў каманднае аддзяленне сярэдняга начальніцкага складу дзяржаўнай пажарнай аховы пры Мінскім навучальным цэнтры МУС БССР.

Неаднаразова ўзнагарод-жваўся Ганаровымі граматамі Упраўлення аховы грамадскага парадку Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў у сістэме пажарнай службы. 

У 1965 годзе С.А.Рыбачонак быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы грамадскага парадку БССР за дасягнутыя станоўчыя вынікі ў барацьбе з пажарамі ў народнай гаспадарцы і ў сувязі з 47-годдзем савецкай пажарнай службы.

6 ліпеня 1973 года Сафрон Аляксандравіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку і прававым выхаванні працоўных. 

Рыбачонак актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова выбіраўся камандзірам дабравольнай народнай дружыны г.п.Іўе і засядацелем народнага суда Іўеўскага раёна. За актыўную работу быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі РК КПБ, райвыканкама і раённага Савета народных дэпутатаў. 

Ветэран вайны С.А.Рыбачонак быў узнагароджаны юбілейнымі медалямі “30 лет Советской Армии и Флота” (1948 г.), “20 лет Победы в ВОВ” (1965 г.), “30 лет Победы в ВОВ” (1975 г.), “60 лет Вооружённых сил СССР (1979 г). У азнаменаванне 40-годдзя Перамогі ў ВАВ быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені (1985 г.).

Жонка Сафрона Аляксандравіча Валянціна Францаўна была родам з хутара Матыкаўшчына Эйгердаўскага сельсавета. Яны пажаніліся ў 1952 годзе і пражылі ў любові і згодзе 35 гадоў, разам пераадольвалі ўсе цяжкасці пасляваеннага жыцця, гадавалі і выхоўвалі траіх дзяцей. Валянціна Францаўна працавала рабочай на Юрацішкаўскім гародніна-сушыльным заводзе, а потым на малочным заводзе ў Іўі. 

Дзеці Рыбачонкаў Людміла, Алена, Уладзімір перанялі ў характары, у рабоце, у жыцці ўсе лепшыя задаткі сваіх бацькоў. А калі жылі бацькі, часта збіраліся ў іх кватэры ў Іўі ўсе разам. Цяпло бацькоўскага дома і ўсмешкі бацькі і маці, іх добрыя парады нічым нельга замяніць у жыцці. Гэтае бацькоўскае цяпло і цяпер сагравае ўспамінамі дзяцей і ўнукаў Рыбачонкаў.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алег Ігліцкі, краязнаўца.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.