Язык:

Памяць вайны, раны вайны – боль чалавечы. У Іўеўскім раёне прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны Дню Хатынскай трагедыі (+відэа)

Помнить, чтобы жить

…Час няўмольны. І вось ужо мы рыхтуемся адзначыць 80 гадоў з тае пары, калі на тэрыторыюСавецкага Саюза і найперш на тэрыторыю нашай маленькай і такой мужнай Беларусі прыйшла бяда. Цяжкая, крывавая, страшная. Ды ўзняўся народ на абарону Айчыны, а вайну сваю справядліва назваў Свяшчэннай. Таму што абаранялі нашы бацькі, дзяды і прадзеды сваю зямлю, Радзіму сваю, сваіх жанок і дзяцей, бацькоў… Узняўся народ. І не толькі салдаты. Пад ружжо сталі і мірныя жыхары. Аднак, смяротная навала косіць не толькі салдат …

Па Беларусі праходзіць Рэспубліканская акцыя па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.
22 сакавіка 1943 года была спалена разам з жыхарамі вёска Хатынь – сапраўдны знак бяды і памяці беларускага народа. У рамках Рэспубліканскай акцыі ў гэтыя дні ў нашай краіне праходзіць патрыятычная акцыя “Памяць”, прымеркаваная да Дня хатынскай трагедыі.
На жалобны мітынг “Сёстры Хатыні”, які прайшоў сёння ў вёсцы Косці ля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся кіраўнікі раённай і мясцовай улады, члены райвыканкама, прадстаўнікі калектываў арганізацый і ўстаноў, моладзі, грамадскасці.
Вядучыя мітынга пачалі свой самотны расказ пра той страшны дзень, калі свечкай у неба паляцела невялічкая беларуская вёска Хатынь (усяго толькі 26 двароў было ў ёй), а разам з ёю і яе жыхары: 149 чалавек. З іх – 75 дзяцей. Іх спалілі ў хляве. Калі хтосьці пылаючым факелам вырываўся з агню, яго растрэльвалі…
Мітынг адкрыў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Генец. Ён, у прыватнасці, сказаў:
— Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат смутку і самотных месцаў на нашай беларускай зямлі. Сотні вёсак і пасёлкаў былі па-варварску знішчаны гітлераўскімі захопнікамі. У агні вайны згарэлі жыцці і лёсы кожнага трэцяга беларуса.
У сучасным свеце няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова «Хатынь». Назва невялікай вёскі стала сімвалам трагедыі нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння мы сабраліся на месцы гібелі дваццаці аднаго мірнага жыхара вёскі Матыкаўшчына, каб ушанаваць памяць усіх жыхароў Іўеўшчыны, якія сталі ахвярай жахлівых злачынстваў фашысцкіх карнікаў.

На Іўеўшчыне 6 вёсак паўтарылі лёс Хатыні. Спаленая зямля вёскі Юраўскія, якая пасля вайны не аднавілася, знаходзіцца на могілках вёсак у мемарыяльным комплексе Хатынь. Год таму зямля з 32-х воінскіх пахаванняў раёна была закладзена ў капсулу і перададзена на захоўванне ў крыпту храма-помніка Усіх святых у Мінску.
Гэтыя журботныя месцы заўсёды будуць нагадваць нашчадкам пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю нашага народа. Мы не маем права забываць гэта. У такіх злачынстваў няма тэрміну даўнасці..

Вечны супакой і вечная памяць усім, хто 78 гадоў таму прыняў пакутніцкую смерць. Яны загінулі дзеля нас, каб мы жылі, і зараз яны годныя вечнай славы, і нашай вечнай памяці.

Кожны з нас ведае - жыццё пастаянна мяняецца, яно напаўняецца падзеямі, перажываннямі, уражаннямі: радаснымі і сумнымі, добрымі і пакутлівымі. З асобных чалавечых лёсаў складаецца гісторыя народа, гісторыя краіны.
Гісторыя Беларусі поўная цяжкіх і жудасных старонак, але якія б беды не прыходзілі, яны не змаглі зламаць характар і сілу духа нашага народа. Мы нясём адказнасць за захаванне гістарычнай памяці. Толькі, калі жыве гістарычная памяць, можна развівацца і будаваць мірную дзяржаву, дзе кожны будзе адчуваць сябе ў бяспецы, а слёзы ў людзей будуць толькі ад радасці.
У гэты дзень кожнаму з нас хачу пажадаць міра і здароўя. Хай ніколі ні нам, ні нашым дзецям, ні ўнукам не прыйдзецца прачынацца ад страшных гукаў вайны. Шануйце тое, што маеце, беражыце сябе і блізкіх, з удзячнасцю і цеплынёй душы ўспамінайце подзвігі нашых герояў, з любоўю і радасцю сустракайце кожны свой дзень.
Літаратурная кампазіцыя школьнікаў “Званы Хатыні”, здаецца, дакранулася да кожнага сэрца.
Трагічны лёс Хатыні ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі, сярод соцен беларускіх населеных пунктаў паўтарылі і 6 вёсак нашага раёна: Яталтавічы, Верашчакі, Матыкаўшчына, Юраўскія, Кавалёвы, Бакшты. Спалена 115 дамоў, загінула 154 жыхары.
На жалобным мітынгу выступілі: ваенны камісар Іўеўскага раёна падпалкоўнік Уладзімір Станіслававіч Жэбрык, першы сакратар Іўеўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”Арына Барадынкіна, Кацярына Іванаўна Шчэрбачэвіч, якая была медыцынскай сястрой падчас ваенных дзеянняў на тэрыторыі Афганістана, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў гарадскім пасёлку Юрацішкі пратаіерэй Сергій.
Прысутныя ўшанавалі памяць хвілінай маўчання, усклалі кветкі, запалілі свечкі ў Косцях, а таксама ў Яталтавічах на тым месцы, дзе пахаваны іх жыхары, якія згарэлі жывымі.
І загарэліся свечкі ля месца вечнага пакою, і леглі на зямлю побач кветкі – апошні дар мёртвым ад жывых. Але ёсць памяць. І гэта тое, што назаўжды захавае іх вобразы сярод жывых.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.