Язык:

Злева ў грудзях - не сэрца, там - боль... Лёс Хатыні ў Іўеўскім раёне раздзялілі шэсць вёсак

Помнить, чтобы жить

…22 сакавіка 1943 года спалена Хатынь, а роўна за месяц да гэтага, 23 лютага таго ж года - нашы Яталтавічы. За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ў нашым раёне 6 вёсак з 115 дварамі і 131 жыхаром…

Заўжды лічыла, што злева ў грудзях сэрца. Не ведала, што там можа быць толькі боль і больш нічога. Такі боль, які некалі напаткаў мяне, калі журналісцкія шляхі - дарогі вялі мяне па тых вёсках, жывых і нежывых.

Яталтавічы, Верашчакі, Матыкаўшчына, Юраўскія, Кавалёвы, Бакшты…Іўеўскія сёстры-гаротніцы Хатыні.

Ідзеш па іх зямлі, і горача сэрцу, горача розуму, апальвае ногі попел. Блакітнымі вачыма спаленага дзіцяці глядзяць нябёсы, і хочацца задаць ім пытанне: "Як жа так?!

Штогод яблыні надзяваюць шлюбнае белае ўбранне за ўсіх дзяўчат, спаленых і расстраляных тут.

Спакон вякоў жылі тут людзі. Сеялі хлеб, кахалі, нараджалі дзяцей, расцілі іх. Бацька перадаваў сваю справу і сваю хату ў маладыя рукі сына, той - далей. І працягвалася стужачка жыцця.

Дык хто ж дазволіў чорнай звярынай нечысці вырваць з тае стужкі звенні?..

Лідзія Вайцехаўна Носуль -
намеснік старшыні
Іўеўскага райвыканкама:

- На тэрыторыі Іўеўскага раёна налічваецца 57 помнікаў. З іх: 32 - воінскія пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, 7 - магілы воінаў - афганцаў, 6 - нямецкія пахаванні часоў Першай сусветнай вайны, а таксама 12 помнікаў воінскай славы.

Адпаведна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2016 г. "Об увековечении памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн", рашэннем Іўеўскага райвыканкама ад 4 красавіка 2016 г. за месцамі воінскіх пахаванняў і аб'ектамі, якія звязаны з ваеннай гісторыяй нашага рэгіёна, замацаваны арганізацыі раёна, на якія ўскладзены абавязкі падтрымання месц воінскіх пахаванняў у патрэбным становішчы. Згодна рашэння Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2016 г. "О районном комплексе мероприятий по реализации Государственной программы на 2015-2020 годы по увековечению погибших при защите Отечества и сохранению памяти о жертвах войн", на рамонт помнікаў, устанаўленне мемарыяльных пліт, добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторыяй асвоена 111 239, 81 рублёў і 52 312,00 рублёў дапамогі фундатараў. На 2021 год запланавана асвоіць 20 000 рублёў на такія ж работы ў Іўеўскім, Ліпнішкаўскім, Лелюкінскім, Юрацішкаўскім сельсаветах.

Штогод праводзіцца пошукавая і даследчая работа па выяўленні воінскіх пахаванняў. Выяўлены і перазахаваны астанкі трох невядомых салдат (адзін у Суботніках, двое - у Трабах.) На мемарыяльныя пліты нанесены 69 імён загінулых воінаў.

Штогод праводзяцца работы па касметычным рамонце аб'ектаў увекавечання і навядзення парадку на прылягаючай тэрыторыі.
Традыцыйна ў маі, у рамках Вахты памяці праводзяцца аўта- і велапрабегі "Это нужно не мертвым, это нужно живым"; мітынгі ля воінскіх пахаванняў "А память священна"; віншаванні ветэранаў вайны з Днём Перамогі; мітынг-рэквіем ва ўрочышчы Стоневічы "Как плакали скрипки в тоске предсмертной…".

У 2019 годзе Іўеўскі раён прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі памяці "Во славу общей Победы". Капсула з зямлёй з 32 воінскіх пахаванняў у маі 2020 года ўрачыста перададзена ў крыпту Храма- Помніка ў гонар Усіх Святых у памяць аб ахвярах, "спасению Отечества нашего послуживших".

У 2020 годзе рэалізаваны патрыятычныя праекты "Память. Единство. Победа" і "Память сердца".

На сайце Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта створана старонка "Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў". Матэрыялы па гэтай тэме змяшчаюцца ў рубрыцы "Мы помним" на сайце газеты "Іўеўскі край".

Месцы ўвекавечання, размешчаныя на тэрыторыі Іўеўскага раёна, уключаны ў маршрут "Золотое кольцо Ивьевщины", у велаэкскурсію "Шалом алейхем", пешаходную экскурсію "Іўе шматканфесіянальнае".

Апошнія  сведкі

Вацлаў Емельянавіч Захар
(Яталтавічы, 1991 год):

Ранкам, а дзевятай гадзіне 23 лютага, немцы акружылі вёску. Людзей пачалі зганяць на сход. Мой 26-гадовы брат і суседка, пабачыўшы, што на сход гоняць чамусьці ў гумно, вырашылі не хадзіць. Схаваліся. Іх заўважылі і расстралялі на падворку. Бабуля наша пачала ўцякаць, схаваўшы пад кажух хлопчыка, а другога, таксама маленькага, за ручку вяла. Пабілі іх. Дзецям стралялі ў галоўкі. І найлепшай бабулі таксама не стала.

Бацька з ранку павёў у суседнія Пасолішкі маці, калі пачалася страляніна між партызанамі і немцамі, недалека ад нашай вёскі. Маці цяжарная была і баяліася, што дзіця страціць. Як немцы наехалі, мы з братам, малыя абое, пабеглі да бацькоў, каб тата прыехаў і ўсіх вывез на кані. Але ля самых Яталтавіч, калі немцы пачалі страляць і паліць, павярнулі каня назад. Пашчасціла, нас не заўважылі.
Калі вёска ці, правільней, тое месца, што было вёскай, апусцела ад карнікаў, ацалелыя вярнуліся сюды. Людзі яшчэ гарэлі. Не бачыў больш ніколі за ўсё жыццё страшнейшага вогнішча. Ранкам трупы пачалі рассыпацца ў попел. Попелам сталі дзяўчаты і хлопцы, дзеткі, старыя - большая частка жыхароў Яталтавіч.
Жывыя выкапалі там яму, сабралі ў просціны попел, накрылі дошкамі. Так пахавалі мы сваю вёску. І адразу ж пачалі будаваць новую. Але ўжо без былых суседзяў, родных…

Аляксандра Фёдараўна Шульга

(яна была родам з хутара Юраўскія, жыла ў Заберазі), успаміны ад 1991 года:

- Гэта здарылася ў суботу, дзесьці ў жніўні. Бульбу збіраліся капаць. Панаехалі да нас з ранку немцы. Я замужам была ў Заберазі, а ўся радня - у Юраўскіх.

Хочацца, каб у нядзелю ў хаце чыста было. Стала прыбірацца. Убачыла, што немцы да хутароў пайшлі. Мыю падлогу, а сэрца млее чагосьці. Муж, які потым загінуў на фронце, супакойваць стаў мяне. Маўляў, нічога ж не чутно, чаго так непакоішся?!

Ранкам у нядзелю пабегла ў Юраўскія. Немцы на мосце не пусцілі. А кулямёты ўжо страчылі. І агонь было бачна…
26 чалавек з Юраўскіх выкапалі сабе магілу. Усіх іх і пастралялі. Пляменніца ў мяне 19-гадовая была. Такая прыгажуня, што людзі спецыяльна паглядзець прыходзілі. Косы амаль да пят. Адзначылі зверы ў чалавечым абліччы яе прыгажосць. Усіх абы як кінулі ў тую яму. А яе зверху роўненька палажылі, косы на грудзях расправілі. Куля не насмерць забіла, дык жывую не закопвалі, штыком праткнулі ад скроні да вуха…

Уся мая радня ў той яме. Муж загінуў на фронце. Сына расціла і хлопчыка братняга, што выжыў пасля таго. Ён трагічна загінуў ужо дарослым. Вось колькі болю і страху дакляраваў мне мой лёс. Ды хіба ж я адна такая? Хіба мне адной ночы напралёт свецяць у вачах тыя пажарышчы?!"

О, мой боль, мой смутак, мая гаротная старонка, мая Белая Русь!
То не росы ранкам падаюць на травы твае, то слезы пра кожнага трэцяга беларуса, што забрала вайна. То не проста цвітуць верасы - то адсвечваюць вогнішчы Хатыні і Яталтавіч, Верашчакаў, Кавалёвых, Бакштаў, Юраўскіх, Матыкаўшчыны. Колькі іх, бы ахвярных свечак, узнесена ў неба...
Гарыце свечкі, самотныя зоркі, каб у вашым святле вечна жыла памяць, каб памяталі мы, хто мы, якой цаной заваёвана гэта шчасце - жыць пад мірным небам роднай зямлі.
7 тысяч рублёў выдаткаваў Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт з раённага бюджэту на ўвекавечанне памяці спаленых і забітых жыхароў вёсак Кавалёвы і Юраўскія.

Філіп Мікалаевіч Гарадовіч, сведка тых жудасных падзей,

87-гадовы жыхар Заберазі, у той час жыў у Кавалёвых (успаміны ад лістапада 2020 г.):

- Ранкам карнікі-эсэсаўцы прыехалі ў Кавалёвы. Выгналі людзей з хацін, сказалі, маўляў, што паспееце вынесці - тое ваша. Астатняе спалім. Бацька выкаціў агромістую бочку з зернем. Быў пачатак восені, збожжа новага ўраджаю ўжо перабралася ў клеці. Гэта была гарантыя, што сям'я не будзе галадаць. Таму і ратавалі збожжа ў першую чаргу… Аднак фашысты закацілі тую бочку назад у хату. І ахваціла вёску, хаціны агульнае вогнішча…
Жыхароў выстраілі ў дзве шарэнгі. А затым забралі па два чалавекі (мужчыны ад 16 гадоў) з сям'і і павялі з вёскі. Сярод тых, хто пайшоў з вёскі і з жыцця, былі мае бацька і брат, родны дзядзька з стрыечным братам. Мы з маці пабеглі да сваякоў у Заберазь, там і засталіся.
…Праз два тыдні грыбнікі ў нямецкіх акопах часоў Першай сусветнай вайны знайшлі трупы расстраляных жыхароў Кавалёвых. На грудзях кожнага вісела шыльда "Партызан". Сярод гэтых "партызанаў" былі і два непаўнагадовыя хлопцы, былыя вучні Валожынскай гімназіі Рыгор Мікалаевіч Гарадовіч і Рыгор Лукіч Бобрык, мой стрыечны брат…
Пагарэльцы ў горы і жалобе жылі ў зямлянках. Вёску не адбудоўвалі. Засталіся назаўжды папялішчам і Юраўскія…

І свяцілі яны тым попелам памяці з-за рэчак Іслачы і Бярэзіна насупраць Белага Берага і Заберазі.
Жыхароў тых вёсак ужо няма, саміх вёсак таксама. Яны параслі травой, ссохлі дрэвы, дарог няма, цяжка дабрацца. Таму наша ўлада па просьбах нашчадкаў забітых людзей зрабіла сімвалічнае месца памяці і апусціла там у зямлю капсулу с зямлёй з магіл загінуўшых і спаленых жыхароў Юраўскіх і Кавалёвых.
Тая капсула і помнік размясціліся побач з мемарыяльным комплексам, дзе пахаваны байцы-шастакоўцы легендарнага атрада "Слаўны".
…Тады, у тыя чорныя часіны, агонь палыхаў па усёй Беларусі. Гарэлі вёскі. А людзі, як жылі, быццам за рукі пабраўшыся, так і ўзляталі ў неба разам са сваімі хацінамі.
…Абгарэлыя дрэвы з чорным лісцем, спечаная агнём завязь яблыкаў. Бы тыя яблыкі, спечаныя жыцці.
Калі заставаліся жывыя і моцныя, пачыналі будавацца, як Яталтавічы. І калі новыя бярвенні закрывалі хоць адну яшчэ пляму вогнішча, радаваліся і старыя, і малыя. Уздымаліся вёскі, уздымаліся хаты, каб зноў пасялілася ў іх жыццё і каханне, пасяліўся спакой, каб звінелі дзіцячыя галасы, і над новай дзіцячай люлькай загучала ціхая калыханка матулі…

В. ГУЛІДАВА. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.