Язык:

Працягваем знаёміцца з гісторыяй нашай Радзімы. Колькі касцёлаў было ў Іўі?

О малой родине
Працягваем знаёміцца з гісторыяй нашай Радзімы. Мала хто ведае аб тым, што за некалькі стагоддзяў у Іўі быў не адзін касцёл. Так 390 гадоў назад, 13 лістапада 1631 года ўладальнік мястэчка Мікалай Кішка падпісаў фундуш на будову касцёла Святога Крыжа. 

На самой справе гэты год для Іўя вельмі важны. На той момант прайшло 25 год з таго моманту як касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў вернуты католікам. Мікалай Кішка запрасіў бернардынаў на іўеўшчыну і распачаў будову драўлянага кляштара для іх. Склалася сітуацыя, што Петрапаўлаўскі касцёл будзе перададзены манахам, а для парафіянаў патрабавалася зрабіць новую святыню. Таму Мікалай Кішка вырашае пабудаваць новы касцёл і школу для навучання дзяцей. Ён выдзяляе зямлю ў "Закасцельцах" - гэта прыкладна тэрыторыя сучаснай вуліцы Зарэчнай і Калгаснай. Святыню было вырашана будаваць з дрэва. Для забяспячэння будаўнічых прац Кішка перадае парафіі фальварк пад назвай Ліпск, які знаходзіўся непадалёк мястэчка і дадае да яго 20 вазоў сена. Дрэва на будову загадвае браць з іўеўскай пушчы і Старчанятаў. Таксама ваявода абавязваецца забяспечыць касцёл усімі неабходнымі рэчам для цэлебрацыі Імшы. 

Далей Мікалай Кішка просіць святароў каб у памяць аб ім і яго продкаў цэлебраваліся дзве Імшы ў тыдзень, адна за памерлых продкаў, другая за яго. 

У парафіяльнай школе павінен быць добры настаўнік які будзе вучыць дзяцей не толькі агульным дысцыплінам, але і каталіцкай веры. І "для асістэнцыі і большай урачыстасці" просіць каб дзеткі удзельнічалі ў працэсіях Найсвяцейшага Сакрамэнту, якія бернардыны часта праводзяць пад час сваіх святаў.

Новую святыню пабудавалі за год, але ў 1659 годзе, пад час руска-польскай вайны яна была знішчана, як і касцёл Пятра і Паўла, ад якога засталася толькі сучасная частка сцен прэзбітэры. Яшчэ ў 1674 годзе Святыя Імшы цэлебраваліся ў імправізаванай шопе. І на пачатку ХVIII стагоддзя ў Іўі з’яўляецца яшчэ адна святыня - касцёл Святога Міхала. Ён раззмяшчаўся ў цэнтры мястэчка.

Паводле даследванняў Марыі Каламайскай-Саед.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.