Язык:

Незабыўныя ў жыцці Шаркуці. Новае даследванне Алега Ігліцкага (частка 5)

О малой родине

Ян Станіслававіч Навіцкі, 01.01.1930 г.н., быў родам з в. Даўгялаўшчына. У 1957 годзе ажаніўся з Янінай Сянькоўскай з Шаркуцёў. Тут яны пражылі ўсё жыццё, нарадзілі і выхавалі дзяцей Іосіфа і Станіслава.

Ян Станіслававіч закончыў курсы вадзіцеляў і працаваў шафёрам у саўгасе "Суботнікі" на машыне ГАЗ-51, а потым на ГАЗ-53. Заўсёды быў добрасумленным і адказным шафёрам. Яму давяралі ўсе неадкладныя работы ў гаспадарцы. Атрымоўваў падзякі ад дырэкцыі саўгаса. У 1990-м годзе пайшоў на пенсію, але яшчэ працягваў працаваць каля пяці гадоў вадзіцелем пажарнай машыны ў Суботніцкім аддзяленні пажарнай аховы.
Ян Навіцкі рос у набожнай сям'і і з дзяцінства прыслужваў міністрантам у Суботніцкім касцёле пры ксяндзу Багінскім. Ксёндз бачыў у хлопчыку іскру Божую і ўсяляк яго падтрымліваў. Ян прыгожа спяваў, самастойна навучыўся іграць на аргане і іграў у час малебнаў у Суботніцкім касцёле. Пасля смерці Багінскага ў 1963 годзе, у Суботніках не было ксяндза. Былі часы атэізму, і касцёл мог быць зачынены. Але Ян Станіслававіч, як чалавек духоўны і глыбока веруючы, узяў на сябе ініцыятыву за захаванне касцёла і яго працу. Касцёл працаваў без ксяндза. Вернікі збіраліся і маліліся ў выхадныя дні і святы, адпявалі і праводзілі памерлых людзей у апошні шлях. У канцы 1980-х гадоў у касцёл часова прыязджаў служыць ксёндз Зубілевіч з Канвелішкаў. У пачатку 1990-х афіцыйна прыехаў служыць у Суботнікі ксёндз Лісоўскі.
Яніна Іосіфаўна Навіцкая, 26.07.1935 г.н., закончыла Ашмянскі гандлёва - эканамічны тэхнікум. Па спецыяльнасці бухгалтар. Да пенсіі працавала бухгалтарам саўгаса "Суботнікі", а потым саўгаса "Жамыслаўль".

Сын Навіцкіх Станіслаў Янавіч жыў з сям'ёй у Мінску. Адкрыў фірму, якая займалася ліцейнай справай адразу ў сталіцы, а затым у Дзяржынску. Але потым на сямейным савеце вырашылі: кватэру ў Мінску пакінулі дзецям, а самі бацькі пераехалі жыць на малую радзіму ў Шаркуці

І не толькі пераехалі. У чэрвені 2013 года на тэрыторыі Ліпнішкаўскай сельгастэхнікі Станіслаў Янавіч адкрыў ААТ "Липромет" і стаў яго дырэктарам. Жонка Святлана Вацлаваўна вядзе справаводства. У фірме працуе 8 чалавек. Займаюцца вырабам адліву з чорных і каляровых металаў па індывідуальных заказах, а таксама заказах прыватных фірмаў і дзяржпрадпрыемстваў.

У 2017 годзе ў Ліпнішках быў адліты з бронзы помнік нацыянальнаму герою Лацінскай Амерыкі Сімону Балівару і ўстаноўлены ў Мінску каля пасольства Венесуэлы.

Жыхарка Шаркуцёў Станіслава Іосіфаўна Апочкіна, 1943 г.н., працавала даяркай на малочна-таварнай ферме "Жамыслаўль" з 1964 года, была перадавіком у гаспадарцы. У 1991 годзе закончыла Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, па спецыяльнасці аграном. Пасля заканчэння працавала загадчыцай фермы ў Жамыслаўлі. Затым перайшла працаваць лабарантам на саўгасны спіртзавод. Пасля закрыцця спіртзавода зноў працавала даяркай на ферме. Гэтая працавітая жанчына, ветэран працы пражывае ў вёсцы Шаркуці. Сын Станіславы Іосіфаўны Павел Пятровіч Апочкін застаўся жыць на малой радзіме і працуе ўпраўляючым участка "Жамыслаўль" КСУП "Суботнікі".

Галіна Іосіфаўна Шастаковіч, 16.04.1934 г.н., родам з вёскі Шаркуці. Пасля заканчэння Суботніцкай сярэдняй школы ажыццявіла сваю мару стаць медыкам. Паступіла, а 5 чэрвеня 1957 года закончыла Ашмянскае медыцынскае вучылішча, па спецыяльнасці фельчар. Па размеркаванні была накіравана на працу ў Наваельненскі шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. За 2 гады прайшла практыку і набыла карысны вопыт работы. Пасля пераехала ў Іўе і працавала ў санэпідстанцыі.

Мікалай Канстанцінавіч Пан-цялеенка, ветэран вайны, бы-лы дырэктар Жамыслаўльскай школы

Але хацелася жыць і працаваць на малой радзіме. І Галіна Іосіфаўна пераехала да бацькоў у Шаркуці і ўладкавалася на працу лабарантам у Суботніцкую туберкулёзную бальніцу. Там працавала шмат гадоў, выйшла на пенсію ў жніўні 1989 года. За шматгадовую і добрасумленную працу Галіна Іосіфаўна ўзнагароджана нагруднымі знакамі "Ударник коммунистического труда", "Победитель соцсоревнования. 1974 год", медалём "Ветеран труда" (1989г.). Неаднаразова выбіралася мясцовымі жыхарамі дэпутатам Суботніцкага сельсавета.
Яніна Іванаўна Фунт, 1942 г.н., працавала медсястрой Суботніцкай участковай бальніцы. Муж яе Іосіф Вацлававіч, 1936 г.н., працаваў аўтамеханікам саўгаса "Жамыслаўль". Іх дачка Ала Фунт закончыла Жамыслаўльскую школу з залатым медалём, набыла прафесію ўрача-кардыёлага ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце і працуе па спецыяльнасці ў Няс-віжскай раённай бальніцы.
Яніна Іванаўна Панцялеенка, 18.02.1946 г.н., нарадзілася і вырасла ў Шаркуцях у мнагадзетнай сям'і Івана Іосіфавіча і Яніны Вікенцьеўны Хаткевічаў. На долю бацькоў і дзяцей выпала цяжкае пасляваеннае жыццё. Сваімі сіламі яны адбудавалі пасля пажару 1944 года хату ў Шаркуцях. Бацька быў адукаваным чалавекам. Закончыў пасля вайны Маладзечненскі тэхнікум і працаваў майстрам, маці - даглядчыцай на саўгаснай свінаферме, а потым поварам у прышкольным інтэрнаце.

Яніна Іванаўна Панцялеенка і нам. дырэктара Жамыслаўльскага дз/с-БШ Таццяна Чаславаўна Журко

Яніна - самая малодшая ў сям'і, закончыла Гусеўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і тры гады адпрацавала старшым заатэхнікам у калгасе "Маяк" Праўдзінскага раёна Калінінградскай вобласці. Але потым жыццё крута змянілася пасля замужжа. Маладая сям'я Панцялеенкаў пераехала жыць на малую радзіму ў Жамыслаўль.
Яніна Іванаўна завочна закончыла Мінскі дзяржаўны педінстытут імя Горкага па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў з правам выкладання беларускай мовы і літаратуры. З 1968 года працавала выхавальнікам прышкольнага інтэрната, а потым настаўнікам пачатковых класаў. Мае 33 гады педагагічнага стажу, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка. За добрасумленную працу ўзнагароджаная трыма граматамі АБЛАНА, дзесяццю граматамі раённага аддзела адукацыі.
Муж Валерый Мікалаевіч, 11.04.1946 г.н., таксама закончыў Мінскі дзяржаўны педінстытут імя Горкага, па спецыяльнасці настаўнік гісторыі. Выкладаў свой прадмет у Жамыслаўльскай сярэдняй школе да выхаду на пенсію ў 2006 годзе.
Валерый Мікалаевіч з педагагічнай сям'і, якая прыехала ў Жамыслаўль са Скідзеля ў 1961 годзе. Яго маці Ларыса Яфімаўна працавала ў школе настаўнікам пачатковых класаў. Біяграфія бацькі Мікалая Канстанцінавіча занесена ў Беларускую савецкую энцыклапедыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў вядомым камісарам партызанскай брыгады імя Д.П.Гуляева, якая дзейнічала ў Мінскай, а потым у Брэсцкай вобласці.
28 жніўня 1961 года Мікалай Панцялеенка быў прызначаны дырэктарам Жамыслаўльскай васьмігадовай школы і настаўнікам гісторыі. У перыяд яго кіраўніцтва 1 верасня 1966 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новай двухпавярховай школы, у якой і цяпер вучацца дзеці з Жамыслаўля і Шаркуцёў.

Работнікі Суботніцкай пошты Ядвіга Гры-
нюк і Ядвіга Нарон у форме сувязістаў

Ядвіга Станіславаўна Грынюк, 1936 г.н., родам з Шаркуцёў. Бацькі Станіслаў Антонавіч і Марыя Антонаўна ў цяжкі пасляваенны час адбудавалі хату на месцы спаленай фашыстамі ў канцы вайны.
Ядвіга закончыла 7 класаў Жамыслаўльскай развіваючай школы-сямігодкі ў 1955 годзе. У 1969 годзе закончыла Мінскі электратэхнікум сувязі па спецыяльнасці тэхнік паштовай сувязі. Адразу працавала каля пяці гадоў у Суботніцкім аддзяленні паштовай сувязі тэлефаністкай. Прымала па камутатары тэлеграмы, уваходзячую і зыходзячую інфармацыю, пасылкі, бандэролі.
Затым была пераведзена на працу ў Іўеўскі раённы вузел сувязі і тут працавала аператарам паштовай сувязі. Работа была па душы, падабалася жыць у райцэнтры. Але па стане здароўя бацькі папрасілася перавесці ў Жамыслаўльскае аддзяленне сувязі. Тут Ядвіга адпрацавала да выхаду на пенсію ў 1991 годзе.

Ядвіга Грынюк за камутатарам
на Суботніцкай пошце

Жамыслаўльскае аддзяленне сувязі было перадавым у раёне. Ядвіга Станіславаўна была ўдастоена звання "Ударнік камуністычнай працы" у 1972 і 1973 гадах, нагруднага знака "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва. 1976 г." У 1977 годзе пастановай Гродзенскага абласнога вытворча-тэхнічнага ўпраўлення і прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза работнікаў сувязі яе фотаздымак і працоўныя дасягненні былі занесены ў кнігу Пашаны.
Ядвіга Станіславаўна неаднаразова выбіралася дэпутатам Суботніцкага сельсавета. Цяпер пражывае ў Шаркуцях.

А. Ігліцкі. Працяг будзе.
Усе старадаўнія фота
з альбома Ядвігі Грынюк.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.