19 красавіка 1631 года уладальнік Іўя Мікалай Кішка атрымаў згоду ад біскупа Юрыя Тышкевіча на перадачу касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўлаў бернардынам.
Можна лічыць, што з гэтага дня распачалася гісторыя бернардынаў на іўеўскай зямлі.
Ужо ў канцы ліпеня пачалося будаўніцтва часовага, драўлянага кляштара для манахаў.
На фота біскуп Юрый Тышкевіч і герб Кішкаў