Язык:

Вывучаем гісторыю роднага краю: Іўеўшчына ў складзе Расійская імперыі

О малой родине

У выніку трэцяга падзелу  Рэчы Паспалітай (1795 год), тэрыторыя Іўеўскага раёна ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Само Іўе захавала статус мястэчка і стала ў пачатку XIX ст. цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерніі.
Жыхары Іўя традыцыйна займаліся рамяством і гандлем, а таксама адыходнымі промысламі і сельскай гаспадаркай.

Далейшае эканамічнае развіццё рэгіёна было прыпынена падзеямі вайны 1812 года. Тэрыторыя Беларусі, у тым ліку і Іўеўшчына, на гэты раз сталі арэнай баявых дзеянняў паміж расійскімі і французскімі войскамі.
Сутычкі паміж перадавымі атрадамі арміі Напалеона і атрадамі казацкага корпуса расійскай арміі адбыліся каля весак Закрэўшчына, Бакшты, Гудзеняты. Адыходзячыя войскі 2-ой рускай арміі пад камандаваннем генерала Пятра Іванавіча Баграціёна ажыццявілі пераправу праз р. Неман каля в. Мікалаева.
17 (29) чэрвеня 1812 года адбыліся першыя сутычкі Іркуцкага драгунскага палка з французскімі войскамі: "Иркутский драгунский полк при выступлении своем из Липнишек оставил в нем команду под начальством прапорщика Вербицкого, для доставления к полку провианта и фуража, которые полк не мог взять одновременно с собою. При проходе через город Ошмяны эта команда встретилась нечаянно с частью французского отряда, при- чем, во время нападения французов в команде Иркутского драгунского полка были убиты: 1 унтер-офицер, 1 рядовой, пропали без вести 4 нестроевых нижних чина и 1 лошадь".
З прычыны надыходзячых французскіх войскаў, 20 чэрвеня 1812 года на Іўеўшчыну сталі паступаць параненыя расійскія вайскоўцы з ваеннага шпіталя ў Лідзе з мэтай далейшай іх перапраўкі ў медыцынскія ўстановы Маладзечна і Вілейкі.
21 чэрвеня расійскі генерал Платаў, высветліўшы, што прайсці на злучэнне з 1-й арміяй праз Вішнёў ужо немагчыма, вырашыў далей ісці праз Бакшты да Валожына, дзе тады знаходзіўся атрад Дарохава, і куды, па яго звестках, праз тры дні павінны былі прыбыць і войскі Баграціёна.


Шляхціц маёнтка Ліпнішкі Бычкоўскі паведаміў французскім вайскоўцам 26 чэрвеня (8 ліпеня), што "приехав 21 июня (3 июля) 1812 года вечером, обнаружил две тысячи казаков, составлявших авангард генерала Платова, который лично находился с остальной своей дивизией, состоявшей из двенадцати полков, между Ивье и Новогрудком".
Увечары 21 чэрвеня (3 ліпеня) 1812 года лятучы казацкі атрад атамана Платава разбіў каля вёскі Закрэўшчына французскі перадавы атрад. Страты французаў склалі 30 чалавек забітымі і 12 палоннымі, рускія страты - два казакі былі параненыя, былі забіты два кані і два кані былі параненыя.
Из донесения Платова, атамана Донского войска, генерала от кавалерии, от 22 июня (4 июля):
"Неприятель разбит и отретировался назад. Убито у него до ста человек. Сегодня поутру наступает на меня неприятель у селения Гудиненты (д. Гуденяты), и я, отразивши его, решился идти на селение Бакшты".

23-24 чэрвеня 1812 г. у нашым рэгіёне наступала 80-тысячная група войскаў караля Вестфаліі Жэрома Банапарта, якая ўключала 5, 7, 8 пяхотныя і 4 кавалерыйскі карпусы. Пятым польскім корпусам камандаваў князь Юзэф Панятоўскі, 8-м корпусам - вестфальскі генерал Вандаме.

Першыя два тыдні ваенныя дзеянні фактычна не вяліся. Вялікая армія наступала, рускія арміі адыходзілі, спрабуючы злучыцца. Першая сур'ёзная баявая сутычка здарылася пад Карэлічамі, аднак невялікае сутыкненне расійскіх і французскіх войскаў адбылося і на Іўеўшчыне.
23 чэрвеня (5 ліпеня) 1812 года Баграціёну стала вядома аб з'яўленні непрыяцеля каля Слоніма і Зэльвы, а таксама каля Ліпнішак. І, такім чынам, цяпер у выпадку няўдачы ў тыле яго войскаў мог апынуцца яшчэ і моцны праціўнік. Падобная сітуацыя, цалкам відавочна, пагражала самымі негатыўнымі наступствамі.
Таму ў той жа дзень расійскія казакі пакінулі Ліпнішкі, захапіўшы з сабой узятых у палон напярэдадні палонных вайскоўцаў Вялікай арміі і спаліўшы мост праз мясцовую рачулку.
Аб становішчы атрадаў Платава ў тыя дні можна меркаваць па рапартах Бардэсуля, камандуючага 2-й брыгадай лёгкай кавалерыі французскай арміі (1- й і 3-й конна-егерскія палкі): "Вчера здесь был генерал Платов с казаками и калмыками, составлявшими 11 полков по 500-600 всадников в каждом при 12 орудиях малого калибра. Платову подчинены генералы Краснов и Кутейников. Сегодня в половину десятого утра они начали отступление, арьергард ушел между 10.30 и 11 часами. Все сие войско отправилось по дороге к Николаеву. Они шли к Ошмянам, чтобы соединиться там с генералом Корфом и с главной армией в Свенцянах. Узнав в Липнишках, что они не смогут пройти к Свенцянам, они хотели идти на Вишнев, однако известившись, что французы уже находились там, они пришли в Бакшты с планами пройти через Воложин в Камень".
1 ліпеня 1812 года імператар Напалеон Банапарт падпісаў дэкрэт аб узнаўленні Вялікага княства Літоўскага, скасаванага ў ходзе падзелаў Рэчы Паспалітай, у межах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Відавочна, што жыхары Іўеўшчыны выконвалі пастановы камісіі Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага. Найбольш вядомым дакументам, які рэгуляваў пытанні жыццядзейнасці, стаў "Загад камісіі Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага ад 15 ліпеня 1812 г. усім уладам, кіраўнікам паветаў, фальваркаў і сялянам аб мерах па падтрыманні парадку".

Сітуацыя ў вайне развівалася дрэнна для французскіх войскаў і ўжо ў лістападзе 1812 года рэшткі вялікай арміі сталі прыбываць у раён Ліда-Ашмяны. Недалёка ад Іўеўшчыны з'явіліся часткі аўстрыйскай арміі генерала Шварцэнберга, які адступаў праз Ліду (Напалеон адступаў праз Ашмяны). За аўстрыйцамі спакойна наступалі рускія (князь Шварцэнберг у пачатку кампаніі атрымаў таемнае распараджэнне ад аўстрыйскага імператара Франца пазбягаць сутыкненняў з рускімі).

З перапіскі рускіх ваенных генералаў у лістападзе 1812 года можна дазнацца, што ў раёне Ліпнішкі-Іўе знаходзіліся часткі расійскіх войскаў пад камандаваннем генерал-ад'ютанта графа А. П. Ажароўскага: "Г.-м. Тучкову. … вправо от вас действует с отрядом г. - ад. гр. Ожаровский около Ивья и Воронова…".
1 снежня 1812 года рускімі войскамі кавалерыйскага корпуса пад камандаваннем генерал-ад'ютанта князя Васільчыкава былі заўважаныя аўстрыйскія кавалерыйскія пасты каля Гаўі, а таксама атрад, які накіроўваўся да Іўя. Пры дапамозе казакоў графа Ажароўскага яны былі звернутыя ва ўцёкі.
Па 19 (або 20) снежня 1812 года ў Ліпнішках размяшчаўся 20-ты егерскі полк падпалкоўніка І.Ф. Капусціна: "19-го. № 765. Командиру 20-го егерского полка: с получением сего имеете выступить и следовать по прилагаемому при сем маршруту для соединения с дивизией и расположиться впредь до повеления в г. Гродно. От Липнишек до Лиды - 25 в., м. Мыто - 15, Василишки - 22, Острина - 23, Езиоры - 26, Гродно - 24. Итого 135 в."..
Паводле ацэнкі царскай адміністрацыі, страты насельніцтва ў Ашмянскім павеце склалі 27 працэнтаў. Вайна прывяла ў крайняе спусташэнне і заняпад усю гаспадарку нашага краю. У гаспадарках павета засталося ад даваеннага пагалоўя чвэрць коней, менш за палову валоў, менш за траціну кароў і свіней. Плошча апрацованай зямлі таксама паменшылася на траціну.
Не абышлі стараной наш рэгіён і падзеі паўстання 1830-1831 гг., якое пачалося на тэрыторыі Польшчы, а затым і на Беларусі. У сакавіку-красавіку 1831 года паўстанне распаўсюдзілася на тэрыторыі Ашмянскага павета. У рапарце камандзіра 3-й брыгады генерал-маёра Атрошчанкі камандзіру ўланскай дывізіі ад 13 красавіка 1831 года аб руху атрадаў, якія паўсталі ў Віленскай губерніі, указвалася, што "паўстанцы хаваюцца ў лясных месцах Вішнева, Валожына, Налібокаў, Вахшэны і Іўя".

З 1820-х гадоў уладальнікамі Іўя сталі Замойскія. У 1842 годзе ў маёнтак Іўе ўваходзілі адно мястэчка, у якім пражывала 372 чалавекі, 5 фальваркаў, 41 вёска. Усяго на тэрыторыі маёнтка пражывала 5955 чалавек, за імі лічылася 25 564 дзесяціны зямлі, працавалі піваварня, сукнавальня, 2 крупарушкі і 18 корчмаў.

Асноўны даход уладальнікі Іўя атрымлівалі ад вытворчасці гарэлкі і спірту. У самым Іўі функцыянаваў паравы бровар з сутачным заторам у 12 пудоў і 8 чвэрцяў бульбы. Працаваў ён на мясцовай сыравіне і паліве, абслугоўваўся прыгоннымі сялянамі. У сярэднім за год ад продажу спіртнога графы Замойскія выручалі 3506 рублёў.
Таксама мелі прыбытак графы Замойскія ад продажу збожжа, жывёлы, птушкі, леса, ільну, каноплі, сена, малочных прадуктаў, садавіны і агародніны.
У сярэдзіне XIX стагоддзя Іўеўскі маёнтак атрымаў назву графства, якое ўключала, акрамя Іўя, яшчэ мястэчка Мікалаева, фальваркі Галімшчыну, Хаваншчыну, Красоўшчыну, Рэмбакаўшчыну, Стоневічы, Лугмілін, Баркі, Чапунь, Аўгустава і яшчэ больш за 50 весак. Графства размяшчалася ў паўднёвай частцы Ашмянскага павета і займала тэрыторыю ў 25 882 дзесяціны.
Цэнтрам графства і воласці было мястэчка Іўе, у якім па стане на 1861 год пражывала каля 4 тысяч чалавек. Па нацыянальных прыкметах больш за палову насельніцтва складалі яўрэі. Нямала было і татар, вядомых высокай культурай агародніцтва.
Па тэрыторыі графства працякала рака Нёман, у некаторай частцы сваёй суднаходная.
Мястэчка Іўе было гандлёвым цэнтрам для навакольных мястэчак і вёсак, бо знаходзілася на скрыжаванні шасейных дарог на Ліду, Маладзечна, Навагрудак, Мінск.

(Працяг будзе).
А. Ваўчок,
настаўнік гісторыі Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

А. Гецэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.