З друку выйшлі дзве кнігі Алены Смалянічэнка.
У працоўнай кніжцы Алены Смалянічэнка адзін запіс за 39 гадоў працы ў Геранёнскай сярэдняй школе: старшая піянерважатая, настаўнік- арганізатар, настаўніца сусветнай мастацкай літаратуры і выяўленчага мастацтва. Вяла гурток “Спадчына” па аўтарскай праграме, якая заняла другое месца у абласным конкурсе краязнаўчых праграм. Так і пачалася яе праца па напісанні кніг пра сваю малую радзіму. Гэта – даведачна-інфармацыйны матэрыял “Геранёны”, “Старонкі гісторыі геранёнскай зямлі”, “Касцёл Святога Мікалая” (да 500-годдзя пабудавання святыні), даведнік для экскурсантаў “Прыязджайце ў Геранёны”.
Алена Смалянічэнка выдала пяць невялікіх кніжачак з вершамі, на тэксты якіх\ кампазітары Яўген Карпуць (г. Стоўбцы) і Яўген Петрашэвіч (г. Гродна) напісалі 22 песні.
Нядаўна з друку выйшлі дзве кнігі Алены Смалянічэнка пад назвай “Год за годам”. Першая – матэрыялы з 1975 па 2014 гг., другая – з 2016 па 2022 гг. Публікацыі друкаваліся ў “Аргументах і фактах”, “Краязнаўчай газеце”, навукова-папулярным і літаратурна-мастацкім часопісе “Планета-сям’я”, часопісе “Однако, жизнь”, альманаху паэзіі “Голос надежды”, больш за усё - у “Іўеўскім краі”.
Тут і добрыя ўспаміны пра школьнае жыццё, і краязнаўчыя матэрялы, і замалёўкі пра знакамітых людзей з Геранён і раёна. У кнізе многа фотаздымкаў і больш за 150 аповедаў.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Уладзімір ПОБАЛЬ.
Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.