Язык:

Забытая святыня знішчанай вёскі. Капліца ў вёсцы Янцэвічы, якая была спалена

О малой родине

Капліца ў вёсцы Янцэвічы была спалена.

Дакладна невядома, калі з’явіліся Янцэвічы, але вядома іх месцазнаходжанне. Яны размяшчаліся паміж Даўнарамі і Гудзенятамі, паўночней вёскі Дзевергі. Адзіным напамінам аб ёй застаўся могільнік.
Вядома, што з XVIII стагоддзя у Янцэвічах існавала могілкавая капліца, якая з 1798 годзе лічылася філіялам Трабскай парафіі. У рапарце аб стане Трабскай парафіі, касцёла і плебаніі таго года зазначана, што капліца і тэрыторыя пры ёй займае сем сотак зямлі. Згодна з пастановай Віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага Святыя імшы адбываліся адзін раз ў тры тыдні, для іх цэлебрацыі ў Янцэвічы праязджаў святар з Траб. Святыня была пабудавана з дрэва, накрытая саломай і нагадвала маленькі касцёл, у якім таксама быў бабінец і сакрыстыя, падлога была з дасок. Унутры капліца мела 3 алтары: галоўны алтар існаваў з 1746 года, у сваім складзе меў 4 слупы, а пасярэдзіне разбяную фігуру Укрыжаванага Хрыста. У левым бочным алтары была змешчана фігура Маці Божай, а ў правым - Святога Тадэвуша і Святога Яна. Таксама над крыхтай змяшчаліся хоры.
18 чэрвеня 1839 года начальнік ашмянскага павету Вайткевіч паведаміў віцэгубернатару Аляксандру Трубецкаму, што капліца пабудавана са згоды біскупа Ігнацыя Масальскага, таму што да парафіяльнага касцёла, які знаходзіўся ў Трабах, было каля 24 кіламетраў. Яшчэ было паведамлена, што рэгулярныя набажэнствы праводзіліся ў святыні да 1828 года, пакуль прыязджаў ксёндз. Затым вернікі самі, са згода трабскага пробашча, распачалі рамонт святыні і будову плебаніі для ксяндза, але свецкія ўлады спынілі будаўнічыя працы. Фактычна, у той перыяд капліца служыла не толькі каталікам, але прынімала пад свой дах і праваслаўных вернікаў. Сваім рапартам Вайткевіч таксама паведамляў ад стане капліцы якая была ўжо ў жахліым стане. Аднак ў 1838 годзе біскуп Юзаф Семашка раіў віленскаму губернатару даць згоду на рамонт капліцы і сталую апеку каталікоў над ёй. 21 чэрвеня 1839 года выцэгубернатар Трубецкі прапанаваў вайсковаму губернатару Мікалаю Далгарукаму перадаць святыню праваслаўным. Хутчэй за ўсё гэтага не адбылося, бо ў 1872 годзе капліца і надалей належыла да трабскай парафіі. Невядома колькі яшчэ праіснавала капліца. У 1904 годзе Янцэвічы перайшлі да новаўтворанай парафіі ў Лаздунах, а звестак аб капліцы больш не захавалася.
Вёска, знаходзячыся на ўскрайку Налібокскай пушчы - зямлі з непраходнымі лясамі і балотамі - падчас нямецкай акупацыі стала партызанскай зонай. Таму і раздзяліла лёс з іншымі пяцьдзясятдзвюма вескамі Іўеўшчыны, знішчанымі ў гады апошняй вайны. Зараз яе няма на карце нашага раёна.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Па матэрыялах даследвання Марыі Каламайскай-Саед

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.