Язык:

Нам пішуць. Дзяўчынка з Эйгердаў рассказала пра сваю мару і бяспеку на дарогах

О малой родине
Я хачу вам расказаць пра сваю родную вёску Эйгерды, у якой я нарадзілася і жыву. Тут жывуць мае бацькі, мой брацік Арсеній і мая сястрычка Эмілія. Побач размешчана другая вёсачка, у якой жывуць мае бабуля і дзядуля, да якіх мы часта ходзім у госці. Каб да іх пайсці, трэба пераходзіць дарогу, па якой ездзіць многа машын. Таму тата і мама не адпускаюць нас адных, а заўсёды пераводзяць праз гэтую дарогу, таму што мае брацік і сястрычка яшчэ малыя і наведваюць дзіцячы садок. 

Я разумею, для таго каб забяспечыць небяспеку сабе, а таксама сваім родным – трэба ведаць правілы паводзін на дарозе. Многаму нас вучаць у школе на ўроках, на розных мерапрыемствах. Арсенія і Эмілію вучаць у дзіцячым садку, як сябе паводзіць на дарозе. Я таксама ім расказваю, як правільна пераходзіць вуліцу, калі няма светлафора, дома мы гуляем у настольную гульню, якая так і называецца “Правілы дарожнага руху”, якую нам купіла наша мама. 

Я, як усе хлопчыкі і дзяўчынкі, вельмі люблю катацца на веласіпедзе. Я ведаю, што прагулкі на веласіпедзе прыносяць вялікую карысць майму арганізму. Але каб яны былі карыснымі і радаснымі, і каб са мной не здарылася якой-небудзь бяды – трэба паводзіць сябе асцярожна. Я ведаю, што пакуль мне не споўніцца 14 год, я не павінна выязджаць на праезжую частку дарогі, туды, дзе ездзіць многа машын. Таму мне тата адвёў пляцоўку каля дома, па якой я магу спакойна катацца на веласіпедзе.

Ведаеце, у мяне ёсць мара. Я думаю, што яна можа здзейсніцца, калі мне споўніцца 18 год. Я мару навучыцца вадзіць машыну. Я ведаю, што для таго, каб стаць вадзіцелем, патрэбна адвучыцца ў аўташколе і здаць экзамены. Пра сваю мару я расказала маме. І ведаеце, што яна мне адказала:

- Я спадзяюся, што твая мара абавязкова збудзецца, ты вырасцеш і станеш адказным вадзіцелем. Ты павінна разумець, што дарога – гэта адказнасць вадзіцеля не толькі за сябе, але і за пешаходаў. Для гэтага патрэбна добра вучыцца, быць адказным і ўпэўненым у сабе”.

А пакуль што я вучуся, дапамагаю маме і тату, гуляю са сваімі брацікам і сястрычкай. І часта ў сваіх снах я ўяўляю сябе вадзіцелем. Я ўпэўнена, што мары абавязкова збудуцца…

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Віялета Бразінская, 

вучаніца 4 класа Эйгердаўскай СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.