Язык:

Чарговы прыпынак гастрольнага тура знакамітага трабскага калектыву “Крынічка” адбыўся ў вёсцы Лычкаўцы

О малой родине
Чарговы прыпынак знакамітага калектыву “Крынічка”, што існуе пры Трабскім доме культуры, на гэты раз быў у вёсцы Лычкаўцы. Карэнныя жыхары засталіся ў трох хатах. Гэта Фёдар Ілюковіч, Алена Пятровіч (Мінгіновіч), Віктар Ілюковіч. Нядаўна пераехала з Мінска ў бацькоўскі дом Тамара Абаян (Мінгіновіч), рашыла на пенсіі нацешыцца вясковым жыццём, бо тут усё роднае пад бокам: рачулка Клява, лес з чарніцамі і малінаю, з грыбамі, да Траб па асфальце дзесьці кіламетраў да трох будзе, а там дзве прадуктовыя крамы, “Еўраопт”. можна набыць і прамысловыя тавары, і будаўнічыя, ёсць царква і касцёл, амбулаторыя, аптэка – асноўнае для пенсіянера.

У добрым стане знаходзяцца дамы бацькоў Галіны і Віктара Савіцкіх, Зінаіды Мінгіновіч (Парфёнавай). Зінаіда з Геранён прыязжае на лета, жыве тут пенсіянерка Галіна Савіцкая з братам Віктарам і са сваім спадарожнікам па жыцці Сяргеям Супрановічам, яны яшчэ працуюць у Мінску, але не забываюць сваёй малой радзімы круглы год: сядзіба дагледжана, зямля не пустуе, дае добры ўраджай, кветкі прысады заўсёды цешаць вока. А калі старшыня Трабскага сельвыканкама Валянціна Мечыславаўна Марусава прапанавала правесці свята вёскі, Галіна і Сяргей падтрымалі ідэю і арганізавалі яго на вышэйшым узроўні.

У старым садзе Сяргей зрабіў падмосткі сцэны, паставілі лавы, засланыя даматканымі посцілкамі, для гледачоў, развесілі паветраныя шары, старыя фотакарткі, прывітальны плакат, які намалявала ўнучка Тамары Абаян. Знайшлі месца плуг і барана, зробленыя кавалём Юзюком Савіцкім (бацька Галіны). Дарэчы, захавалася яшчэ шмат чаго з мінулага веку, што спраўна служыла сваім гаспадарам.

Не пакінуты родны куток Галінай Лазука (Багдановіч). На гэты раз сям’я сабралася адзначыць тут трынаццаты дзень нараджэння ўнучкі Лізы. Ад “Крынічкі” імянінніца атрымала віншаванні.

Вось яна, наша зямля пад белымі крыламі, жыве, прываблівае гараджан, якія ўпадабалі гэтыя мясціны для сваіх лецішчаў.

Гасцей на вяце было багата. У гэтых трох вёсачках, дарэчы,  ёсць і мае карані. Дарагія сэрцу ўспаміны ўскалыхнулі маю душу.

А наша “Крынічка” весяліла народ сваімі цудоўнымі песнямі. Весела гучаў баян Валяр’яна Дабраловіча, стараліся пявунні: дзве Ганначкі – Кавалеўская і Кульпекша, Валянціна Келдановіч і, вядома, старэйшына фальклорнага калектыву Тарэса Макуцэвіч.

Старшыня выканкама шчыра дзякавала гаспадарам свята, гасцям, местачковым артыстам.

Свята было ад душы і для душы. Яно закончылася “маёўкай” у гэтым старым садзе. Тут было тое, што гаспадар прыдбаў, Бог прыслаў, глядач прынёс і госць прывёз. Фундатар Сяргей дзяцей частаваў марожаным.

Песні, успаміны доўга яшчэ слухалі ціхенькая Клява і сасновы бор.

Жывіце, зямлячкі-вёсачкі, чакайце, радуйце прыгажосцю, зелянінай, клапатлівымі людзьмі, якія ўмеюць шанаваць і захоўваць сваю Бацькаўшчыну.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Леакадзія Гурын, аг. Трабы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.