Язык:

Хілевіцкія адгалоскі школы і вёскі. Даследаванне краязнаўцы Алега Ігліцкага (частка 1)

О малой родине

ХІЛЕВІЧЫ – вёска ў Суботніцкім сельсавеце, на левым беразе ракі Якунька, прытоку ракі Гаўя, за 13 км на поўдзень ад Іўя, 9 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі.

У сярэдзіне 19 пачатку 20 ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерніі. У 1861 г. 33 рэвізскія душы (мужчынскага полу) у складзе маёнтка Іўе графіні Эльвіры Замойскай. Паводле перапісу насельніцтва 1897 года 20 двароў, 143 жыхары. У 1905 годзе – 162 дзесяціны зямлі. У 1909 годзе – 22 двары, 164 жыхары, 133 дзесяціны зямлі.

З верасня 1915 года да канца снежня 1918 года вёска была акупіравана германскімі войскамі. З мая 1919 года да ліпеня 1920 года і з пачатку кастрычніка 1920 года – войскамі Польшчы.

З 01.01.1919 года ў БССР, з 27.02.1919 года – у Літоўска-Беларускай ССР. З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Суботніцкай гміне Валожынскага , з 1926 года Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе 27 двароў, 141 жыхар. З лістапада 1939 года зноў у БССР.

З 12.10.1940 года вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. 31 двор, 170 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 26.06.1941 г. да 08.07.1944 г. акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў 1 жыхар. З 20. 09.1944 года ў Маладзечанскай, з 08.01.1954 года ў Гродзенскай абласцях.

З 1950 года працавала бібліятэка. 31.08.1952 года арганізаваны калгас імя П.К.Панамарэнкі. Пазней ў калгасе “1 Мая”. З 1960 года ў саўгасе “Жамыслаўль”. У 1959 годзе 140 жыхароў. У 1970 годзе – 107 жыхароў.

У 1999 годзе – 19 гаспадарак, 38 жыхароў. З 2003 г. у СВК “Жамыслаўль”, з 2006 г. у складзе СВК “Суботнікі”. З 2012 г. у СВК “Умястоўскі”. 

Цяпер у Хілевічах прапісаныя і пражываюць чатыры жыхары.

Былая жыхарка вёскі Хілевічы Ядвіга Вацлаваўна Ашэйчык расказала, адкуль паходзіць назва яе роднай вёскі. Яе родная сястра Яніна, 1946 г.н., у час вучобы ў Гродзенскім кааператыўным тэхнікуме на тавараведа, пісала краязнаўчую даследчую работу па гісторыі вёскі. Ёй удалося знайсці пісьмовую крыніцу,  у якой было напісана, што даўным-даўно каля вёскі была такая моцная бура, што пахіліла старыя, пакрытыя саломай хаткі. З таго часу і назва вёскі пайшла – Хілевічы.

Мясціны тут цікавыя, гістарычныя

У 1,5 км за Хілевічамі, у былым Якуньскім старастве, размяшчаўся маёнтак Якунь. Уладальнікам гэтага невялікага маёнтка быў пан Дмахоўскі. Аб сяброўстве Дмахоўскага і жамыслаўскага графа Уладзіслава Умястоўскага напісана ў кнізе ўспамінаў Яніны Умястоўскай “Шмат зямлі і жыцця”. Двух сяброў аб’яднала гаспадарчая дзейнасць. Разам яны ездзілі на кірмашы за Нёман і куплялі коней, кароў або валоў для гаспадарчых работ у Міры, Гарадзішчы іншых месцах.

Краязнаўца з Жамыслаўля Леанід Іванавіч Трубіцкі ўспамінае, што сядзібны дом у маёнтку Якунь стаяў недалёка ад рэчкі Якунька пры дарозе з Лабачоў на Хілевічы., у 1,5 км ад Лабачоў, якія і ў дарэвалюцыйны перыяд былі чыгуначным паўстанкам.

Дом Дмахоўскіх быў драўляны, вялікі, прасторны, парадны ўваход аздоблены калонамі. Побач – гаспадарчыя пабудовы.

Пасля таго, як Дмахоўскія з’ехалі ў 1939 годзе, тут пасяліліся ў пакоях сем’і мясцовых жыхароў. Дом стаяў у 70-я гады, а дзесьці каля 1975 года быў разбураны і знесены ў час меліярацыі. У гэты перыяд была меліярыравана і рэчка Якунька, якая раней выглядала так, як суботніцкая рэчка Матруна. Пятляючая рачулка ператварылася ў выпрамленую канаву і працякае дзесьці ў 300 метрах ад вёскі Хілевічы, паміж Хілевічамі і Васілевічамі.

Назва рэчкі Якунька паходзіць ад рачной рыбы акунь. Адсюль – Акунька – Якунька. Рэчка бярэ пачатак у лесе пад назвай Рэзаніцы каля вёскі Дунічы Трабскага сельсавета. Працякае пад бетонным мастом і асфальтаванай дарогай каля вёскі Васілевічы і ўпадае ў раку Гаўю паміж вёскамі Баравікі і Чэхаўцы. Па ўспамінах старажылаў, калісьці Якунька была багатая рыбай, якая заходзіла ў рэчку з ракі Гаўя.

 

Стаяла, жыла ў вянку залацістых палёў,

Цвіла, красавала раней паўнакроўным жыццём

Хілевічы – адна з тых невялічкіх і шматлікіх вёсак Іўеўшчыны, якая спаўна давала ў пасляваенны час у гарады хлеб, мяса, малако. На гэтай святой і пачэснай справе жыццё вяскоўцаў і было пабудаванае. Тут нават і цяпер краявіды сельскагаспадарчыя, дзе прыгожа гарманіруюць зжатыя камбайнамі залацістыя палі з астраўкамі зялёнага лесу. Палёў значна больш, таму здалёк праглядваюцца ўдалечыні, сярод зеляніны дрэў і прысадаў суседнія з Хілевічамі Васілевічы, Кіслыя, Нарбуты, Залессе.

На працягу 1960-1990-ых гадоў вёска Хілевічы яшчэ жыла паўнакроўным жыццём. Не давала старэць вёсцы базавая школа, якая стаяла на ўскрайку, за полем, і здалёк праглядвалася з дарогі Іўе – Суботнікі.

Працу некаторым вяскоўцам давала ўстанова адукацыі, а большасць вясковага насельніцтва працавала ў мясцовым саўгасе “Жамыслаўль” у паляводстве. Праца ў паляводчай брыгадзе была сезонная, плацілі няшмат. Таму, каб забяспечваць сем’і, вяскоўцы трымалі ўласныя гаспадаркі, якія былі іх надзейнай апорай. На кожным падворку трымалі адну, а то і дзве каровы. Цяляты, свінні, куры – гэта была абавязковая жыўнасць у гаспадарцы. На вясковае жыццё ніхто не скардзіўся. Аднак моладзь шукала гарадскіх выгод і пасля заканчэння базавай мясцовай школы актыўна выязджала ў гарады. А ў Хілевічах заставаліся людзі, адданыя вёсцы назаўсёды, якой бы цяжкай праца ні была.

Заязджаем у Хілевічы. Тут 28 дамоў, а па іх нумарацыі адшукваем дамы тых, хто калісьці будаваў вёску, не даваў ёй старэць, быў яе гонарам і абярэгам. У якой паслядоўнасці стаяць хаты ў вёсцы, у такой раскажам пра яе жыхароў. 

Аўгусцін і Людвіка Нехвядовічы пражывалі ў пачатку вёскі, працавалі ў паляводстве. Іх сыны Вацлаў і Станіслаў засталіся жыць і працаваць у Хілевічах. Вацлаў ажаніўся з Таісай Іванаўнай Харытановіч, якая прыехала працаваць настаўнікам у Вадольскую сямігадовую школу. Жылі на прыватнай кватэры, будавалі свой дом, гадавалі дзяцей. Вацлаў Аўгусцінавіч працаваў буравым майстрам Гродзенскага СМУ, кавалём у мясцовым саўгасе “Жамыслаўль”, слесарам па рамонце абсталявання на жывёлагадоўчай ферме “Васілевічы”.

Вацлаў Аўгусцінавіч
і Таіса Іванаўна Нехвядовічы

Другі сын Нехвядовічаў Станіслаў ажаніўся з дзяўчынай Станіславай з вёскі Васілевічы. Яна працавала ў паляводстве, а Станіслаў быў адмысловым краўцом і працаваў у Суботніцкім камбінаце бытавога абслугоўвання. Іх сын Леанід пражывае з сям’ёй у Ліпнішках, працаваў у ААТ “Іўеўская сельгастэхніка” у Ліпнішках, цяпер на пенсіі.

Міхаіл Юзафавіч Янкоўскі працаваў вадзіцелем у ААТ “Іўеўская сельгастэхніка”, а яго жонка Галіна Юзэфаўна - бухгалтарам калгаса ў вёсцы Некрашы. Пасля таго, як сям’я пераехала ў Хілевічы, Міхаіл Юзафавіч працаваў на мясцовай конеферме саўгаса, дзе даглядаў да 20 галоў коней. У сям’і расло двое дзяцей – сын Андрэй і дачка Валянціна. Маці пайшла з жыцця маладой, калі маленькай Валі было 3 гады, Андрэю 11 гадоў. Дзяцей гадавала мачыха Альбіна, і за гэта яны былі шчыра ўдзячныя ёй.

Сын Янкоўскіх Андрэй працаваў у Іўеўскім ПМК – 156 будаўніком. Дачка Валянціна (па мужу Валканоцкая) пражывае з сям’ёй у аграгарадку Жамыслаўль. Пасля заканчэння Гродзенскага гандлёвага вучылішча працавала прадаўцом у жамыслаўльскім магазіне райспаўжыўтаварыства, больш 10 гадоў адпрацавала поварам у ВПК “Жамыслаўльскі дзіцячы сад-базавая школа” да яго закрыцця. Цяпер працуе поварам у дзіцячым садку аграгарадка Суботнікі. Смачна гатуе, яе працай задаволеныя бацькі і дзеці. Муж Валянціны Міхайлаўны Аляксандр Аляксандравіч працуе вальшчыкам лесу Ліпнішкаўскага лясніцтва.

Жыхары вёскі Іосіф і Браніслава Курсевічы працавалі ў саўгасным паляводстве. Іх дачка Ганна жыла і працавала ў Мінску. Сын Іван пражываў з сям’ёй у Хілевічах, працаваў паштальёнам, даглядчыкам на ферме “Васілевічы”. Сын Вацлаў пражываў з сям’ёй у Жамыслаўлі, працаваў аператарам кацельнай у Жамыслаўльскай сярэдняй школе.

Эдуард і Юзэфа Кузьмы працавалі ў саўгасным паляводстве. Іх дачка Геня і сын Яўген пражываюць у Лідскім раёне.

Іван Курсевіч працаваў даглядчыкам на ферме “Васілевічы”, а яго жонка Марыя – у паляводстве. Дачка Курсевічаў Ірына Іванаўна Станчыц працавала поварам у Іўеўскай сярэдняй школе, поварам у рэстаране “Вясна” г. Іўе, цяпер, па стане здароўя, – вахцёрам у Іўеўскай сярэдняй школе. Дачка Ірыны Іванаўны Алёна Віктараўна Гарадовіч працуе настаўнікам англійскай мовы ў гімназіі г. Іўе.

Сын Івана і Марыі Курсевічаў Валерый пражываў у в. Хілевічы і працаваў сацыяльным работнікам ад ТЦСАН. Іх сын Віктар пражывае з сям’ёй ў в. Цэнтральная, працуе электрагазазваршчыкам у мехмайстэрні в.Камянчане КСУП “Суботнікі”.

Іван і Станіслава Кеўры працавалі ў саўгасным паляводстве. Іх сын Іван пражываў і працаваў у Лідзе. Другі сын Станіслаў ездзіў на заработкі і працаваў на Данбасе ў шахце па здабычы вугалю. Вярнуўся ў Хілевічы і паставіў хату ў канцы вёскі. Яго жонка з Вадолі Альбіна працавала ў саўгасным паляводстве, а апошнія гады да пенсіі – на ферме “Васілевічы”.

У Станіслава і Альбіны трое дзяцей. Сын Віктар пражывае з сям’ёй у Іўі і працуе вадзіцелем-дальнебойшчыкам у фірме ААТ “СлавіТракт”. Дачка Марыя пражывае ў Геранёнах. Да выхаду на пенсію працавала ў сталовай КСУП імя Баўма, забяспечвала абедамі ў полі механізатараў. Сын Валерый жыў з бацькамі ў Хілевічах, працаваў зваршчыкам у ААТ “Іўеўская сельгастэхніка” у Ліпнішках.

Жыхарка вёскі Юзэфа Мінко працавала ў паляводстве. Яе сын Іосіф пражывае з сям’ёй у Іўі, працаваў сталяром у ПМК-156, у Сельэнерга. Цяпер на пенсіі. Дачка Люся пражывала ў Германіі, была замужам за доктарам. Дачка Ганна пражывае ў Мінску, прыязджае на лета ў Хілевічы адпачываць у бацькоўскі дом.

(Працяг будзе).

Алег ІГЛІЦКІ.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.