Язык:

Хілевіцкія адгалоскі школы і вёскі. Даследаванне краязнаўцы Алега Ігліцкага (частка 3)

О малой родине

Працяг

Частка 1

Частка 2

... Працавітасць ад маці перанялі ўсе дзеці Нехвядовічаў. Сын Фрэд жыў за Мінскам у пасёлку Аронава Слабада. Працаваў вартаўніком, будаўніком, сантэхнікам. Сын Тадэвуш жыў у Віцебску. Працаваў мантажнікам. Трагічна загінуў у маладым узросце. Дачка Яніна пражывае ў Лідзе. Да пенсіі працавала на Лідскай абутковай фабрыцы кладаўшчыком, майстрам на Лідскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. Дачка Ганна працавала на Лідскім піўзаводзе, цяпер на пенсіі.
Дачка Ядвіга Вацлаваўна Ашэйчык засталася на Іўеўшчыне. Працавала бухгалтарам у Ліпнішкаўскім сельпо, заготканторы Іўеўскага райспажыўсаюза, Іўеўскім сельэнерга. Яе працоўны стаж 39 гадоў, мае падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу. Дачка Ядвігі Вацлаваўны Наталля больш 15 гадоў працуе тэхнікам у Іўеўскім раёне электрычных сетак.
У 2013 годзе ў Хілевічах купіў дом і пасяліўся на пастаяннае пражыванне мінчанін Сяргей Уладзіміравіч Дварэцкі з жонкай. Гэта сям’я адказала сабе ў выгодах ва ўтульнай і цёплай кватэры ў сталіцы і пераехала ў ціхую і бязлюдную вёску на Іўеўшчыне. У іх прасторным і дагледжаным двары ў цэнтры Хілевічаў гагочуць гусі, ходзяць авечкі, у вуллях пасекі гудуць пчолы. Каля хаты шмат кветак, пасаджаных гаспадыняй.
Перасяленцы з Мінска любяць вясковае жыццё на свежым паветры, з добрым настроем і натхненнем працуюць. І вынікі іх працы добра відаць нават прахожаму па вясковай вуліцы. Сям’я Дварэцкіх ажывіла вёску, не дае ей знікнуць з карты раёна. Пабольш бы такіх апантаных, рашучых людзей, якія не толькі ўздымаюць тосты за вёску, але і робяць усё, каб яна не памірала.

Валянціна Станюкевіч
з вучнямі пачатковых класаў

Для вёскі стала роднай
і сваёй, павязаная школай,
працай і сям’ёй

З невялікай колькасці пражываючых жыхароў Хілевічаў усе адзінагалосна сказалі: “Ніхто вам так не раскажа пра вёску, як Таіса Іванаўна Нехвядовіч”. І мы ідзём да старэйшай жыхаркі Хілевічаў, дом якой амаль ў самым канцы брукаванай яшчэ ў даваенны час вуліцы, дагледжаны, у гародчыку шмат кветак. Таіса Іванаўна, 29. 09. 1935 г.н., прыехала працаваць у Хілевічы ў маладосці, а склалася жыццё так, што засталася тут назаўсёды і стала мясцовай, амаль што карэннай жыхаркай. Павязалася з Хілевічамі сям’ёй, школай, настаўніцкай працай.

Таіса Нехвядовіч і настаўнік Валянціна Жэбрык, 1969г.

Нарадзілася Таіса Іванаўна ў вёсцы Ачукевічы на Навагрудчыне, што ў 2 км ад мястэчка Любча, куды ў гады дзяцінства пешшу хадзіла ў Любчанскую сярэднюю школу. Дзяцінства было бедным і сірочым. Бо калі дзяўчынцы было пяць гадоў, бацьку Івана Януаравіча ў чэрвені 1941 года, за два тыдні да вайны, забралі ў абоз. Хутка пачалася вайна, а звестак ніякіх пра бацьку не было. І толькі ў канцы вайны, у 1944 годзе, сям’і прыйшла пахаронка, у якой паведамлялася, што бацька загінуў на фронце.
Усе цяжкасці ваеннага ліхалецця ляглі на плечы маці Алены Герасімаўны, якая адна гадавала траіх дзяцей. Акрамя Таісы, маці выхоўвала яшчэ двух старэйшых сыноў - Міхаіла і Мікалая. Стаўшы паўнагадовымі, яны служылі ў Савецкай арміі, а потым ажаніліся і жылі з сем’ямі ў роднай вёсцы Ачукевічы.
Малодшая дачка Таіса марыла стаць настаўнікам і пасля заканчэння Любчанскай дзесяцігодкі паступала ў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, але не прайшла па конкурсе. Духам не пала, і, як многія дзяўчаты з Навагрудчыны, у 1952 годзе прыехала ў Іўеўскі райкам камсамола і РАНА, атрымала накіраванне ў Кладніцкую сямігадовую школу піянерважатай. Працавала і завочна паступіла ў Нова-Вільнянскі настаўніцкі інстытут на філалагічны факультэт. У 1957 годзе закончыла інстытут па спецыяльнасці "настаўнік рускай мовы і літаратуры".
У час завочнай вучобы Таіса Іванаўна была пераведзена на працу настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Старчаняцкую сямігадовую школу. І цяпер ёй успамінаецца моцны і дружны калектыў Старчаняцкай школы, дзе адпрацавала 1,5 гады.
19.03 1956 года загадам загадчыка РАНА Іосіфа Філазафовіча Таіса Іванаўна Харытановіч была пераведзена працаваць па спецыяльнасці настаўнікам Вадольскай сямігадовай школы. Жыла ў вёсцы на прыватнай кватэры.
Школа ў Вадолі размяшчалася пасля вайны ў трох хатах мясцовых жыхароў. Запомніліся бацькі вучняў – уважлівыя і адказныя да просьбаў настаўнікаў, паслухмяныя і шчырыя дзеці.

А потым у Хілевічах, дзе працавала на даму пачатковая школа, пабудавалі ў 1957 годзе драўляную, аднапавярховую, базавую школу. Былую калгасную кантору перадалі пад школьны будынак. Тут працавалі школьная сталовая, майстэрня. І хоць школа-сямігодка была пераведзена ў Хілевічы, аддзел адукацыі райвыканкама захаваў ранейшую назву: Вадольская сямігадовая школа.
Ад Хілевічаў да Вадолі рукой падаць – усяго да кіламетра. Месца для новай школы ў Хілевічах выбралі такое, каб аднолькава зручна было дабірацца на вучобу дзецям з пяці вёсак: Хілевічы, Васілевічы, Вадоль, Кіслыя, Лабачы. У 1-7 класах навучаліся больш 100 дзяцей.
Школьныя званкі і дзіцячыя галасы ажывілі невялікую вёску Хілевічы. Яна стала культурна-адукацыйным цэнтрам мікрараёна. Вучэбна-выхаваўчы працэс у школе ажыццяўлялі дырэктар, завуч і 9 настаўнікаў-прадметнікаў. Акрамя школы ў Хілевічах працаваў магазін, у суседняй вёсцы Кіслыя – баня на ферме.
З адкрыццём школы-сямігодкі ў Хілевічах сюды пераехала і Таіса Іванаўна Харытановіч. З верасня 1968 года яна займала пасаду завуча Вадольскай базавай школы, а ў жніўні 1970 года была прызначана загадчыкам РАНА Міхаілам Калкоўскім намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гэтай установы.
Школьнае жыццё ў невялікай вёсцы было змястоўным і насычаным. Настаўнікі былі актыўнымі, чыталі лекцыі ў вёсках, агітавалі насельніцтва выпісваць газеты і часопісы.
Настаўніцкі калектыў у Хілевічах часта мяняўся. Кагосьці пераводзілі працаваць у іншыя школы раёна, на іх месца прыязджалі новыя педагогі. Але раўнадушных да сваёй прафессіі не было.
Для многіх маладых настаўнікаў Вадольская базавая школа дала трывалую пуцёўку ў далейшае педагагічнае і грамадска-палітычнае жыццё раёна. Дырэктар Вадольскай школы Данута Станіславаўна Біль, родам з Залесся, у 1969 годзе была абраная першым сакратаром Іўеўскага райкама камсамола.
Станіслава Іосіфаўна Ярошка родам з Лелюкоў. Пачынала працоўную дзейнасць у Вадольскай школе настаўнікам геаграфіі. Затым пераехала ў Іўе і працавала старшым выхавальнікам Іўеўскай спецшколы-інтэрната, выконвала абавязкі дырэктара спецшколы, да выхаду на пенсію працавала дэфектолагам у спецшколе і другіх школах раёна.
Маладыя настаўнікі Вадольскай базавай школы, якія прыязджалі з дыпломамі педагогаў працаваць у Хілевічы, не хацелі сядзець склаўшы рукі ў вясковым зацішшы. Яны арганізоўвалі мастацкую самадзейнасць у школе, выступалі з канцэртамі на школьнай сцэне ў в. Хілевічы, ездзілі выступаць на саўгаснай машыне з канцэртамі ў клуб вёскі Раманы, у санаторый “Суботнікі”. Задору і весялосці хапала ўсім. Актыўнымі ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці былі Вольга Уладзіміраўна Субач, настаўнік гісторыі, Міхаіл Лявонцьевіч Анікевіч, настаўнік матэматыкі, і іншыя настаўнікі. Акампаніраваў малады музыкант Чарняўскі з Васілевічаў.
Для вучняў школы часта арганізоўваліся экскурсіі па гарадах Беларусі. У школе працавала бібліятэка, дзе быў багаты выбар прадметнай і мастацкай літаратуры.
З часам школа стала васьмігадовай. Вучні пасля заканчэння васьмі класаў паступалі ў вучылішчы або атрымлівалі сярэднюю адукацыю ў Суботніцкай сярэдняй школе.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

(Працяг будзе).
Алег Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.