Да вас звяртаецца Iрына Аляксандраўна Пупа, дзявочае прозвiшча Ткач. Я нарадзiлася ýў вёсцы Навасёлкi Iўеўскага раёна, дзяцiнства маё прайшло ў вёсцы Князiкоўцы. Амаль сорак гадоўý жыву i працую ýў горадзе Вiцебску. З набыццём жыццёвага вопыту ўзнiкла жаданне выказваць свае думкi ў вершаванай форме.
На сваёй малой радзiме бываю, на жаль, толькi адзiн раз у год, каб прывесцi ў парадак магiлы родных.
Хачу з дапамогай вашай газеты перадаць у вершаванай форме прывiтанне роднай Iўеўшчыне, сваiм аднакласнiкам, якiя пайшлi ў школу ў 1967 годзе.
Любiце сваю малую радзiму, не забывайце яе!
Рэдакцыi газеты жадаю поспехаўý у працы, натхнення.
***
У дзяцiнстве маiм ёсць куточак,
Там садок ля чыгункi цвiце,
Над страхою клубiцца дымочак,
Бо бабулька блiны ўжо пячэ.
I сцяжынка ад роднае хаты
Да рачулкi бяжыць мiж лугоў.
Да купання былi мы заўзяты,
Што не цешыла нашых бацькоў.
Водар першых сунiц не забудзеш,
Як лiхтарыкi ў буйнай траве,
Дзе такiя яшчэ паспрабуеш?-
У маленстве, i болей нiдзе.
Той куточак Радзiмы без гора
У маiм сэрцы заўсёды жывi!
Для мяне ў жыццi ты - апора,
Бо нiшто мы без роднай зямлi.
***
Радзiма – слова роднае з дзяцiнства,
Радзiма – мацi ты сваiх дзяцей.
Няхай жыве народ твой у адзiнстве
I край багатым будзе на гасцей!
Табой, народ мой мужны, ганаруся,
Народ працоўны, гора шмат спазнаў.
Я да цябе, Радзiма, прытулюся,
Я колькi год сустрэчы так чакаў.
Я акунуся ў гукi роднай мовы,
Яе паветрам сэрца палячу.
Калi цвiцеш, тады i я здаровы,
Тады i я, Радзiма, жыць хачу.
Радзiмы смак i пах заўжды са мною,
Нiбы ў куточку сэрца ён жыве.
Калi агорне смутак на чужбiне,
Ён сiлы да жыцця мне надае.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews