ivyenews.by

Нам пішуць. Вершаванае прывiтанне роднай Iўеўшчыне перадае жыхарка Вiцебска

О малой родине
Паважаная рэдакцыя газеты «Iўеўскi край»!

Да вас звяртаецца Iрына Аляксандраўна Пупа, дзявочае прозвiшча Ткач. Я нарадзiлася ýў вёсцы Навасёлкi Iўеўскага раёна, дзяцiнства маё прайшло ў вёсцы Князiкоўцы. Амаль сорак гадоўý жыву i працую ýў горадзе Вiцебску. З набыццём жыццёвага вопыту ўзнiкла жаданне выказваць свае думкi ў вершаванай форме. 

На сваёй малой радзiме бываю, на жаль, толькi адзiн раз у год, каб прывесцi ў парадак магiлы родных. 

Хачу з дапамогай  вашай газеты перадаць у вершаванай форме прывiтанне роднай Iўеўшчыне, сваiм аднакласнiкам, якiя пайшлi ў школу ў 1967 годзе. 

Любiце сваю малую радзiму, не забывайце яе! 

Рэдакцыi газеты жадаю поспехаўý у працы, натхнення.

***

У дзяцiнстве маiм ёсць куточак,

Там садок ля чыгункi цвiце,

Над страхою клубiцца дымочак,

Бо бабулька блiны ўжо пячэ.

 

I сцяжынка ад роднае хаты

Да рачулкi бяжыць мiж лугоў.

Да купання былi мы заўзяты,

Што не цешыла нашых бацькоў.

 

Водар першых сунiц не забудзеш,

Як лiхтарыкi ў буйнай траве,

Дзе такiя яшчэ паспрабуеш?-

У маленстве, i болей нiдзе.

 

Той куточак Радзiмы без гора

У маiм сэрцы заўсёды жывi!

Для мяне ў жыццi ты - апора,

Бо нiшто мы без роднай зямлi. 

 

***

Радзiма – слова роднае з дзяцiнства,

Радзiма – мацi ты сваiх дзяцей.

Няхай жыве народ твой у адзiнстве

I   край багатым будзе на гасцей!

 

Табой, народ мой мужны, ганаруся,

Народ працоўны, гора шмат спазнаў.

Я да цябе, Радзiма, прытулюся,

Я колькi год сустрэчы так чакаў.

 

Я акунуся ў гукi роднай мовы,

Яе паветрам сэрца палячу.

Калi цвiцеш, тады i я здаровы,

Тады i я, Радзiма, жыць хачу.

 

Радзiмы смак i пах заўжды са мною,

Нiбы ў куточку сэрца ён жыве.

Калi агорне смутак на чужбiне,

Ён сiлы да жыцця мне надае.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий