У Бобравіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе з 15 лютага па 24 лютага праходзіць дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых землякоў".
16 лютага на сустрэчу з навучэнцамі прыйшоў воін-афганец Валерый Віктаравіч Сільвановіч , выпускнік нашай школы. Сустрэча пачалася з прэзентацыі афганскіх фотаздымкаў, якая перанесла прысутных у тыя далёкія, “гарачыя” дні. Са сцэны гучалі песні і вершы, відэафільмы. Валерый Віктаравіч расказаў нам аб яго знаходжанні ў Афганістане. Цікава было пачуць аб выкананні баявых задач і рэдкіх мінутах адпачынку савецкіх воінаў з вуснаў удзельніка той вайны. Даведаліся навучэнцы і аб мужчынскім сяброўстве, патрыятызме, аб вернасці своёй Радзіме і пра тое, што заўсёды неабходна заставацца сапраўдным Чалавекам, незалежна ад абставін.
Т. Петраш, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бобравіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.