Язык:

Бясспрэчныя сведкі мінулага. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Іўеўскага раёна

Помнить, чтобы жить

Першыя звесткі пра археалагічныя помнікі Іўеўшчыны змяшчаюцца ў працы польскіх вучоных Міхала Балінскага і Ціматэўша Ліпінскага "Старажытная Польшча" (1846 год выдання). Прыведзены звесткі пра гарадзішча ў вёсцы Трабы.

У 1893 годзе ў Вільні была выдадзена праца вядомага расійскага археолага Фёдара Васільевіча Пакроўскага, якая называлася "Археалагічная карта Віленскай губерніі". Матэрыял даследавання ўтрымлівае звесткі пра помнікі археалогіі ў ваколіцах вёсак Трабы, Суботнікі, Ліпнішкі і Геранёны. Трэба адзначыць, што дадзены матэрыял не згубіў сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень.
У пачатку XX стагоддзя каля вёскі Бакшты была выяўлена стаянка каменнага і бронзавага вякоў. Апісанне дадзенага аб'екта змешчана ў працы нямецкага вучонага Бонэберга "Die Vorzeit im Schutzengraben. Das Land ober Ost" (1917 год выдання).
Падчас знаходжання тэрыторыі раёна ў складзе Польшчы з 1921 па 1939 гады археалагічныя даследаванні не праводзіліся. Але адназначна аб гэтым сцвярджаць немагчыма. Улічваючы той факт, што ў іншых раёнах нашай вобласці польскімі вучонымі былі праведзены шматлікія экспедыцыі і даследаванні, то, магчыма, і наш рэгіён таксама быў ахоплены археалагічным вывучэннем.

Своеасаблівым новым этапам археалагічных даследаванняў тэрыторыі Іўеўскага раёна сталі 50-70-я гады мінулага стагоддзя.
У 1956 годзе супрацоўнікам Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР Фрыдай Давыдаўнай Гурэвіч быў адкрыты курганны могільнік каля вёскі Крывічы.
У 1960-я гады вядомы беларускі археолаг Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі праводзіў археалагічныя разведкі па берагах рэк Немана, Заходняй Беразіны і Гаўі.
У 1970 годзе Гаўрыілам Іванавічам Гарэцкім была выяўлена стаянка каменнага і бронзавага вякоў каля в. Морына. Праз некалькі гадоў там былі праведзены раскопкі пад кіраўніцтвам М.М.Чарняўскага.

У 1973 годзе вядомы беларускі археолаг Леанід Давыдавіч Побаль праводзіў даследаванні гарадзішча ў гарадскім пасёлку Іўе. Ім таксама былі адкрыты аб'екты каля вёскі Мікалаева.
У 1974 годзе пры абследаванні раёна ў сувязі з падрыхтоўкай "Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі Алена Генадзьеўна Калечыц адкрыла курганны могільнік каля вёскі Новая Вергань. У тым жа годзе яна абследавала гарадзішча ў вёсцы Трабы. Даследаванні дадзенага аб'екта былі праведзены таксама і ў 1984 годзе беларускім археолагам Яраславам Генрыхавічам Звяругай.
Раскопкі помнікаў перыяду сярэдневякоўя ў ваколіцах вёскі Суботнікі праводзіў Зянон Станіслававіч Пазняк. Адбывалася гэта ў 80-я гады мінулага стагоддзя.
Ёсць на Іўеўшчыне і помнік абарончага дойлідства - гэта Геранёнскі замак, дакладней будзе, рэшткі замка. У 1971 годзе яго даследаваннем займаўся адзін з самых вядомых спецыялістаў абарончай архітэктуры Міхась Аляксандравіч Ткачоў. Дзякуючы матэрыялам яго даследавання, была зроблена графічная рэканструкцыя замка.
Нягледзячы на даволі актыўнае археалагічнае даследаванне тэрыторыі нашага раёна ў перыяд 1950-1970-х гадоў, трэба адзначыць, што ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці па колькасці выяўленых, а тым больш па колькасці даследаваных помнікаў, Іўеўскі раён значна саступіў усім іншым рэгіёнам Гродзенскай вобласці.
Калі гаварыць пра 90-я гады мінулага стагоддзя, то археалагічныя даследаванні ў раёне не праводзіліся.

Новай старонкай у вывучэнні гісторыі Іўеўшчыны стала арганізацыя дзейнасці школьных археалагічных лагераў.
Першы такі лагер быў арганізаваны на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" ў 2013 годзе. Аб'ектам для правядзення раскопак было выбрана селішча каля аграгарадка Геранёны, дзе засталіся рэшткі касцёла. Праведзеныя даследаванні паказалі, што ў ХV-XVI стагоддзях каля Геранёнскага касцёла размяшчаліся паселішча і могільнік. Касцёл быў разбураны ў ходзе вайны 1654-1667 гадоў, калі быў разбураны і Геранёнскі замак. Аднак жыццё на паселішчы працягвалася. Доказам гэтага з'яўляюцца знаходкі перыяду ХVІІ-XVІІI стагоддзяў.
У 2014 годзе даследаванні былі прадоўжаны на тым жа самым месцы, непасрэдна каля былога касцёла. Раскопкі паказалі, што каля яго знаходзіліся могілкі. Атрымалася ўстанавіць, што пахаваннні адносяцца да ХVІ-XVІІ стагоддзяў.
У 2015 годзе была арганізавана праца раённага археалагічнага лагера на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Геранёнская сярэдняя школа".
Аб'ектам даследавання стаў сярэдневяковы могільнік каля в. Дайнава (3 км. ад аг. Геранёны). Даследаваная плошча склала 12 кв. м. Усяго на могільніку было знойдзена 48 індывідуальных знаходак і 40 фрагментаў глінянага посуду. Падчас правядзення раскопак была атрымана важная інфармацыя аб пахавальных традыцыях балцкага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў XIII-XIV ст. Акрамя таго, даследаванні дадзенага аб'екта далі магчымасць пашырыць веды аб матэрыяльнай культуры насельніцтва беларуска-літоўскага памежжа ў абазначаны храналагічны перыяд.
На працягу чатырох гадоў, пачынаючы з 2014 па 2017 год, падчас летніх канікул на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Лелюкінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" дзейнічаў археалагічны лагер "Спадчына".
У чэрвені 2014 года былі праведзены археалагічныя раскопкі агульнай плошчай 23 кв. м. на паселішчы Латэўка-1 на беразе старыцы Нёмана. Усяго на помніку было знойдзена 170 артэфактаў, сярод якіх 2 крамянёвых вырабы з другаснай апрацоўкай, 18 расшчэпленых крамянёў, 2 крамянёвыя абломкі, 20 фрагментаў ляпной і 124 фрагменты кругавой керамікі, 4 металічныя вырабы і іх фрагменты.
Асноўным аб'ектам даследавання стала першабытная стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку Барава 5, якая знаходзіцца на старажытным беразе ракі Нёман, непадалёк ад аднайменнай вёскі Барава.
Сама стаянка была выяўлена ў 2014 годзе навуковымі супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святланай Сяргееўнай Велент-Шчэрбач і Алегам Юр'евічам Ткачовым падчас правядзення археалагічных разведак. У гэтым жа годзе разам з вучнямі Лелюкінскай школы на помніку была праведзена шурфоўка і выяўлены культурны слой. Падчас даследавання на помніку былі сабраны пласціны, адшчэпы, лускі, крамянёвыя вырабы, нуклеус, фрагменты сценак керамікі, кальцанаваныя косткі - усяго 113 артэфактаў.

Далейшыя археалагічныя даследаванні стаянкі Барава 5 праводзіліся ў чэрвені 2015 года падчас працы археалагічнага лагера. На помніку было даследавана 20 кв.м - у цэнтальнай частцы заклалі 2 шурфы плошчай 12 і 8 кв.м. адпаведна. У шурфах было знойдзена 988 артэфактаў, з іх 220 фрагментаў ляпной керамікі, 639 крамянёвых артэфактаў, 2 апрацаваных камяні. У цэлым артэфакты з двух шурфоў сінхронныя. Характар крамянёвага комплексу адпавядае эпохе неаліту - бронзавага веку.
У 2016 годзе даследаванні на помніку былі працягнуты. Усяго было даследавана 30 кв.м. У раскопах было знойдзена 1519 артэфактаў, з іх 340 фрагментаў ляпной керамікі, 912 крамянёвых артэфактаў, 3 апрацаваныя камяні.
Даследаванні прадоўжыліся і ў 2017 годзе. Агульная іх плошча склала 37 кв. м. Быў закладзены раскоп у цэнтральнай частцы пляцоўкі плошчай 28 кв.м і шурф на паўночна-заходняй ускраіне стаянкі плошчай 9 кв.м. У раскопе, як і ў мінулыя гады, былі знойдзены крамянёвыя артэфакты і фрагменты ляпной керамікі, характэрныя для прыпяцка-нёманскай культуры, нёманскай культуры, культуры шнуравой керамікі і кераміка позняга бронзавага веку. Агульная колькасць артэфактаў склала 2156.

За перыяд дзейнасці школьных археалагічных лагераў, актыўнымі ўдзельнікамі працы якіх былі навучэнцы школ раёна, было даследавана 4 аб'екты на тэрыторыі рэгіёна, знойдзена і вывучана больш за пяць тысяч артэфактаў. Частка з іх перададзена ў раённы музей.
У 2018 годзе былі праведзены чарговыя археалагічныя раскопкі аб'екта Барава 5. Былі закладзены 3 шурфы агульнай плошчай 8 кв.м. Колькасць знойдзеных артэфактаў склала 147 адзінак, сярод якіх крамянёвыя і каменныя артэфакты, а таксама фрагменты керамікі.
У чэрвені 2019 года археалагічныя раскопкі праводзіліся на аб'екце Барава 15. Плошча даследаванняў склала 15 кв. м., колькасць знаходак каля 100 адзінак. Сярод іх фрагменты крамянёвых прылад працы і керамікі.


Таксама на тэрыторыі раёна, з мэтай выяўлення новых помнікаў археалогіі, праводзяцца археалагічныя разведкі. За перыяд з 2013 па 2019 гады ў рэгіёне было знойдзена больш за 30 новых аб'ектаў.
Кіраўніцтва археалагічнымі даследаваннямі ажыццяўлялі навуковыя супрацоўнікі. У нашым раёне працавалі спецыялісты-археолагі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Міхайлавіч Кенько, Яўген Вячаслававіч Уласавец, Алег Юр'евіч Ткачоў, Святлана Сяргееўна Велент-Шчэрбач, Сяргей Барысавіч Ліневіч, Максім Міхайлавіч Чарняўскі, Ганна Сяргееўна Ясковіч.
Арганізацыя і правядзенне археалагічных даследаванняў садзейнічае ўсебаковаму і глыбокаму вывучэнню мінулага нашага рэгіёна, дазваляе дакрануцца і адкрыць невядомыя раней старонкі гісторыі роднага краю.

А.Ваўчок,
настаўнік гісторыі Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

На фота С. ЗЯНКЕВІЧА:
падчас дзейнасці школьных археалагічных лагераў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.