Чалавека заўсёды прываблівае нешта загадкавае, таямнічае, нязведанае…
Акунуцца ў эпоху ядзернага супрацьстаяння дзвюх зверхдзяржаў – СССР і ЗША, правесці час унутры загадкавага аб’екта ўдалося вучням і настаўнікам Геранёнскай СШ, якія наведалі некалі засакрэчаны ваенны аб’ект на шчучынскай зямлі, а цяпер музей “Бункер-77”.
У абсалютнай цішыні, затаіўшы дыханне, пад’язджаем да варот КПП. Нашу ўвагу прыцягвае агароджа з калючага дроту па ўсяму перыметру. Сустракаюць нас людзі ў ваеннай форме, па рацыі перадаюць нейкія звесткі.
Падыходзім да галоўнага ўвахода ў падземны бункер. На ўваходзе заўважаем генератар, які падае святло ў бункер. Цікавы і змястоўны аповед экскурсавода Граза пагружае нас у атмасферу часоў халоднай вайны.
За першымі драўлянымі дзвярыма вузкі калідор. Затым трое герметычных дзвярэй. Ціск у памяшканні крыху вышэй атмасфернага, каб самастойна не магло пранікнуць паветра звонку. Нам расказалі, што дадзены ваенны аб’ект функцыянаваў з 1977 да 2003 года. Звычайна тут дзяжурылі 12 ваенных, але па трывозе іх колькасць павялічвалася да 50. Жыць у аўтаномным рэжыме можна было да 30 дзён. Да 90-х гадоў бункер насіў пазыўны”Сеньёр”. Беларускія ваенныя карысталіся пазыўным “Повад”.
Ідзём пад зямлю… Трохпавярховае падзямелле… Таўшчыня сцен 4 метры. Аб’ект налічвае 56 памяшканняў-кабінетаў. Самы важны-цэнтр упраўлення. З аповеду экскурсавода мы даведаліся, што радыёлакацыйныя станцыі перадавалі сігналы аб паветранай абстаноўцы ў небе над Еўропай. Ваенныя з бункера прыкрывалі Савецкі Саюз і прымалі жыццёва важныя рашэнні, ад якіх залежыў лёс усяго чалавецтва. Бункер мог вытрымаць ядзерны выбух у радыусе аднаго кіламетра. Сістэма ачысткі справілася б нават з радыяцыйным пылам.
За лёсам усяго свету сачылі планшатысты. Яны шклаграфамі наносілі інфармацыю на шкляныя планшэты задам наперад — для таго, каб афіцэры, якія сядзелі на трыбунах, хутка ўспрымалі паветраную абстаноўку. Абстаноўка змянялася.
Вучняў зацікавілі фотаздымкі і аповед пра асоб, якія выратавалі свет ад трэцяй сусветнай вайны. Станіслаў Смірноў—чалавек, які змог прадухіліць узаемныя ядзерныя абстрэлы дзвюх дзяржаў. У яго гонар у 2014 годзе Данія зняла фільм “Человек, который спас мир».
Не абышлося і без містыкі. Экскурсавод расказала пра маладога лейтэнанта, які бясследна прапаў у бункеры. Але ваенныя не раз бачылі сілуэт з пагонамі, які падыходзіў да КПП… А дзяўчынка Аліса, якая ў ружовай сукеначцы гуляе па вузкіх калідорах бункера… Гэта яшчэ адна гісторыя. Верыць у гэта ці не? Гэта асабістая справа кожнага. А вось наведаць музей “Бункер-7», лічу, патрэбна і карысна.
Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла раней, як жыве цяпер, да чаго імкнецца. Ёсць старая, як свет, ісціна: мінулае павінна вучыць нас, як жыць сёння. І з гэтым нельга не пагадзіцца.
Оперативные и актуальные новости Ивья и Ивьевского района на нашем Телеграм-канале. Подписывайтесь по ссылке!
І. Барысевіч,
класны кіраўнік 9 класа.