Язык:

Жаночых рук чароўнае майстэрства

Культура и творчество

Менавіта пад такой назвай працавала апошняя выстава 2017 года ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур.
Яе мэтай паслужыла адраджэнне ў грамадскай свядомасці значнасці разумення высокай каштоўнасці ручной працы, папулярызацыя народных традыцый сучаснай індывідуальнай творчасці.

Яшчэ якіхсьці 100 год таму нашы продкі не ведалі, што такое інтэрнэт, мабільная сувязь, камп'ютарныя гульні, і, нават, тэлевізар. Многія маладыя людзі сёння задаюць пытанне: "А як жа жылі яны без усяго гэтага? Чым займаліся ў вольны час?" Як ні дзіўна, але нашыя бабулі заўсёды знаходзілі сабе занятак. І калі з вясны па восень, зразумела, у іх практычна не было вольнага часу, дык зімовымі вечарамі практычна ўсе займаліся рукадзеллем. Хтосьці вязаў, хтосьці шыў, а хтосьці і вышываў. Кожная майстрыца магла знайсці сабе занятак па душы. Хаця многія займаліся ўсім пакрысе, бо ведалі, што ў далейшым сямейным жыцці ўсё спатрэбіцца. Дзяўчаты павінны былі прыгатаваць сабе пасаг. Таму што хлопцы ў той час не вельмі хацелі браць за жонку тую, якая не мела пасагу, бо нявеста лічылася не толькі беднай, але і гультайкай. А такая жонка была нікому не патрэбная.
Сёння рукадзелле набывае папулярнасць. Толькі на сучасным этапе яно - больш хобі, чым неабходнасць. Разнавіднасцей ручной працы зараз велізарнае мноства, таму кожная майстрыца можа выбраць сабе занятак па душы. Аднак радасна становіцца на душы ад таго, што ў апошнія гады ўзгадваюцца і адраджаюцца ўменні нашых далёкіх продкаў.
Да ўдзелу ў выставе былі запрошаны ўсе жадаючыя. Аднак мы сустрэліся з цяжкасцямі: многія займаюцца рукадзеллем для душы, а потым дораць вырабы сваім блізкім. І часам аб дзіўных рэчах ручной работы ведаюць толькі некалькі чалавек. Таму наведвальнікі маглі бачыць работы толькі 8 майстрыц.
Выстава яшчэ раз пацвердзі-ла, наколькі таленавітыя жанчыны Іўеўшчыны. Колькі радасці і задавальнення дораць яны іншым, даючы магчымасць любавацца арыгінальнымі непаўторнымі тварэннямі.

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://old.ivyenews.by/novosti/kultura/3270-zhanochykh-ruk-charo-nae-majsterstva.html#sigProIdb232219673

Гараць золатам, пераліваючыся зеленаватымі, ружовымі і серабрыстымі адценнямі вырабы з саломы Таццяны Віктараўны Рынгель, загадчыцы сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды. Зачароўвае вока лялечны карагод у нацыянальных строях народаў Іўеўшчыны, выкананыя ўмелымі рукамі Марыі Францаўны Пякшы, кіраўніка гуртка "Беларуская лялька" пры сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі. Прасачыць за цыклам жыцця беларусаў можна адправіўшыся ў краіну чараўніцтва выцінанкі, створаную рукамі Марыі Зянонаўны Скрыпскай, мастацкага кіраўніка сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі. Прыгожыя, вытанчаныя, з праяўленымі густам і фантазіяй вязаныя шыдэлкам сурвэткі Марыі Францаўны Гут, наглядальніка УК "Іўеўскі музей нацыянальных культур", надалі выставачнай зале цеплыню і ўтульнасць. Лікі Багародзіцы, Хрыста, Мікалая Цудатворца, вышытыя Ірынай Іосіфаўнай Нехвядовіч, наглядальнікам УК "Іўеўскі музей нацыянальных культур", яшчэ раз пацвярджаюць меркаванне, што не чалавек глядзіць на абраз, а абраз глядзіць на яго. Умела падабраны і апрацаваны прыродны матэрыял Святланай Уладзіміраўнай Гушча, дырэктарам фізкультурна-спартыўнага клуба аддзела адукацыі, спорту і турызму, пераўтварыўся ў прыгожыя ёлачкі, пасхальнага зайца, калядную кампазіцыю нараджэння Хрыста.
Прадстаўлены работы і ў новых, сучасных тэхніках. Гэта работы настаўніц Іўеўскай СШ Таццяны Антонаўны Арлавец і Алены Антонаўны Кільчэўскай. Таццяна Антонаўна заўсёды ў пошуку новых вобразаў, ідэй. На гэты раз сваю творчасць яна прадставіла прыгажунямі-лялькамі, выкананымі ў тэхніках "джутавая філігрань" і "карункавае шыццё". Спыняюць погляд наведвальнікаў і выклікаюць зацікаўленасць распісаныя па шкле карціны Алены Антонаўны. Умелыя рукі майстрыцы пераўтварылі звычайныя прадметы ў арыгі-нальныя і стыльныя рэчы.
Прыемныя водгукі былі атрыманы ад наведвальнікаў выставы, якія фатаграфавалі вырабы, натхняючыся на ўласны творчы працэс. Выстава "Жаночых рук чароўнае майстэрства" яшчэ раз даказала, што свет без такіх майстрыц відавочна аскуднее, страціць сваю непаўторнасць і чароўнасць. Менавіта яны здольныя ствараць сапраўдныя шэдэўры мастацкага майстэрства і даставіць вялікае задавальненне іншым. А вам, паважаныя чытачы, калі хочаце заўсёды быць у курсе ўсіх падзей, што адбываюцца ў музеі, раю заходзіць на наш сайт ivye.museum.by

М. Пазняк,
старшы навуковы
супрацоўнік УК
"Іўеўскі музей
нацыянальных культур".

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.