ivyenews.by

Ала – сімвал памяці і смутку. У Бакштаўскай сярэдняй школе прайшоў адзіны ўрок аб трагічным лёсе спаленай вёскі

Помнить, чтобы жить

12 студзеня ў Бакштаўскай сярэдняй школе з мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа і фарміравання ўяўлення аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў адзіны ўрок «Ала – сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала.

Урок пачаўся ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе загадчык музея Валканоўская Л.Э. разам з экскурсаводамі  напомнілі аб трагічным лёсе вёсак Юраўскія і Кавалёвы, якія былі знішчаны з твару бакштанскай зямлі разам з жыхарамі. Трагедыя, якая адбылася даўно, ў гады вайны, знаёма жыхарам вёскі з дзяцінства. Аб гэтай трагедыі расказваюць бацькі сваім дзецям, дзядулі і бабулі сваім унукам. Юраўскія, Кавалёвы – вёскі сёстры Хатыні. 

Вучні пачатковых класаў разам з класнымі кіраўнікамі адправіліся ў віртуальную экскурсію “Мемарыяльны комплекс Ала”. Вучняў 5 – 11 класа класныя кіраўнікі запрасілі на гутарку “Мы жывём, пакуль помнім”, якая пачалася з дэкламавання дзесяцікласнікамі верша Мусы Джаліля “Варварства”.  Класны кіраўнік Гражынская В.Т. актуалізавала веды аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, аб генацыдзе беларускага народа, аб трагедыі вёскі Хатыні. У час урока  вучні даведаліся аб трагічным лёсе яшчэ адной беларускай вёскі–сястры Хатыні.  Вёска Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў ходзе карнай аперацыі 14 студзеня 1944 года была знішчана разам з жыхарамі. 1758 чалавек загінула ў той страшны дзень, сярод іх 950 дзяцей. У ходзе карнай аперацыі загінулі жыхары не толькі самой Алы, але і 12 навакольных вёсак. Да вызвалення Алы Чырвонай Арміяй яны не дажылі ўсяго два тыдні.

Лёс вёскі Ала не пакінуў раўнадушнымі ні аднаго вучня. У час прагляду відэафільма “Деревня Ола. Конвейер смерти», на вачах дзяцей былі слёзы. З вуснаў вучняў неаднаразова гучалі словы: “Гэта старонкі гісторыі нашай Радзімы, якую мы не маем права забываць, а павінны помніць і ведаць,  каб перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам”.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Гражынская В.Т., класны кіраўнік 6 класа.

Читайте ещё:



Оставить комментарий