Язык:

Знаёмся, гэта маё сонца!

Каля дзесяці гадоў таму адзін дзень перавярнуў увесь мой музычны сусвет з ног на галаву. Творчасць гурта, пра які пойдзе гаворка, уразіў кожны міліметр майго сэрца. Ды так, што нават сёння цяжка ўявіць, што хтосьці калісьці стане мне больш блізкім і больш зразумелым.

Памятаю, калі мне не было, мабыць, і дванаццаці гадоў, мой дваюрадны брат з павагай і захапленнем шмат разоў распавядаў пра наш беларускі гурт "J-Mors". У той час я не вельмі цікавілася айчыннай музыкай, і зборнік "Маё сонца", які ўбачыў свет у кастрычніку 2005-га года, перакладаўся з месца на месца і калекцыянаваў пласты пылу.
І вось, нарэшце на першым курсе ўніверсітэта я атрымала запрашэнне ў адзін папулярны на той час клуб на запіс музычнага тэлешоў. Госцем, канешне, быў той самы гурт Уладзіміра Пугача. Я слухала інтэрв'ю франтмэна, а потым - песні… Гэта была любоў з першай ноты! Як чалавек, які захоплены музыкай увогуле, я была ўражана чысцінёй і праўдзівасцю беларускіх музыкаў, іх густам і натхняючай жыццёвай пазіцыяй. Мне не хацелася параўноўваць іх творчасць з іншымі музыкамі - хацелася проста зноў і зноў іх слухаць. Для мяне такія мае ўнутраныя пачуцці ад праслухоўвання музычнага матэрыялу азначаюць прысутнасць сапраўднага музыкальнага таленту і невыдуманай шчырасці тэкстаў. Пасля запісу мы нават падышлі да Уладзіміра , каб падзяліцца сваімі яскравымі ўражаннямі. Прабылі мы ў гэтым клубе па меншай меры тры гадзіны. Усё… Маё музычнае жыццё падзялілася на "да" і "пасля".
Я жыла ў інтэрнаце для студэнтаў нашага ВНУ. І, вось цуд, у адным блоку са мной жыла яшчэ адна прыхільніца музыкі "J-Mors" - Віка. Мы неяк перакідалі музыку на нашы больш-менш прыстойныя мадэлі тэлефонаў "Нокія" і слухалі песні "морсаў" па дарозе на вучобу, падзяляючы адну пару навушнікаў на дваіх. Гэта была магія. Пад саўнд гурта "J-Mors" у вялікім незнаёмым горадзе мы сумавалі па малой радзіме, смяяліся і плакалі падчас пацешных і цяжкіх сітуацый. Галоўнае, я назаўсёды запомню гэты перыяд майго жыцця менавіта такім - напоўненым непадробнымі эмоцыямі.

Ішоў час, любімы гурт рэлізаваў новыя альбомы. Не менш, чым адзін раз у год, музыканты давалі канцэрт у сталіцы. І зусім не важна, якую музычную пляцоўку выбіраў "J-Mors" , мы (з цягам часу ў мяне з'явілася шмат аднадумцаў, і гэта не дзіўна) стараліся абавязкова наведаць выступленне.
Быў гэта канцэрт ў якімсьці палацы, дзе табе амаль не відаць удзельнікаў гурта, ці выступленне ў невялікім клубе, у якім маглі змясціцца толькі самыя адданыя прыхільнікі гурта, ці вялікі фестываль, дзе хлопцы гралі толькі некалькі сваіх хітоў - усё гэта было часткай неверагоднай прыгоды ў свет беларускай музыкі, якой нават з-за аднаго гурта "J-Mors" варта ганарыцца.
У гэтую хвіліну зноў слухаю любімых "морсаў", а дакладна песню "Айсберги" : кожны раз слёзы і не сыходзяць з вачэй, а ўсмешка - з вуснаў… Хочацца, каб калі-небудзь музыканты прыехалі і ў Іўе. Упэўнена, што іх творчасць не пакіне нікога абыякавым, бо ў іх музыцы ёсць галоўнае - яна пульсуе, яна жывая…

Р. РЭЙ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.