Язык:

Балада пра князікоўскіх заложнікаў. Даследванне краязнаўцы Алега Ігліцкага

Помнить, чтобы жить

20 чэрвеня, за два дні да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у полі за Вялікімі Князікоўцамі высадзіліся на парашутах два нямецкія дэсантнікі. Трошкі пазней жыхары Новай Жыжмы знайшлі ў лесе два схаваныя парашуты. Незнаёмцы з заплечнікамі прыйшлі на чыгуначны пераезд у вёску Вялікія Князікоўцы, гутарылі з рабочымі чыгункі па-польску, папрасілі закурыць, распыталі дарогу да вёскі Дакудава і пайшлі ў напрамку вёскі Малыя Князікоўцы. Там іх шляхі разышліся. Адзін пайшоў у напрамку вёскі Андрушкі, другі - праз Малыя Князікоўцы. Чыгуначнік Вікенцій Лобан, які гутарыў з незнаёмцамі на пераездзе, паслаў свайго сына ў Малыя Князікоўцы, дзе размяшчаўся мясцовы савецкі камітэт на чале з Ігнатам Нябежка.
Хлопец перадаў актывістам, што ідуць два незнаёмцы, відаць, шпіёны. Актывісты сустрэлі дэсантніка ля вёскі. За рэчкай Жыжма ён быў забіты.

Здавалася, што гэты факт згубіцца ў вечнасці, забудзецца ў віхуры ваеннага ліхалецця. Але ўсё выйшла інакш…
Як піша ў сваіх успамінах кандыдат гістарычных навук М.В. Васілючак, фашысты з'явіліся ў яго роднай вёсцы Малыя Князікоўцы 28 чэрвеня 1941 года. Выгляд іх быў нахабны, твары свяціліся, яны адчувалі сябе пераможцамі. З першых дзён фашысты пачалі наводзіць свой парадак. Былі такія сяляне, якія радаваліся новай уладзе, новым парадкам. Пакрыўджаныя перагібамі калектывізацыі ў 1940 годзе, незадаволеныя савецкай уладаю, яны радаваліся вызваленню ад бальшавіцкага ярма і сустрэлі немцаў з хлебам-соллю. З дапамогай такіх "добразычліўцаў" фашыстам паступіла інфармацыя аб знішчэнні нямецкага дэсантніка.
29 чэрвеня 1941 года фашысты загадалі жыхарам Вялікіх і Малых Князікоўцаў не пакідаць вёскі. Раніцай 30 чэрвеня вёскі былі акружаны карнымі батальёнамі. На пагорку ў вёсцы Вялікія Князікоўцы былі ўстаноўлены кулямёты. З хат вывелі мужчын - маладых і старых. Усім загадалі ісці да ўказанага месца збору. Салдаты ўрываліся ў хаты, адчынялі гумны і хлявы ў пошуках жыхароў. Жанчынам і дзецям загадалі не выходзіць з хатаў.
У адным з гумнаў знайшлі двух раненых чырвонаармейцаў. Страх, трывога і плач панавалі ў вёсках. Ніхто не ведаў, што плануюць немцы. Большасць думала, што маладых адправяць на работу ў Германію, а астатніх расстраляюць.
З вялікай колькасці мужчын вёскі Вялікія Князікоўцы нямецкі афіцэр адабраў 10 самых маладых. З натоўпу некалькі разоў выходзіў наперад чыгуначнік Вікенцій Каспяровіч, які думаў, што выводзяць тых, хто паедзе працаваць у Германію. Але афіцэр сілком штурхаў яго назад.
Дзесяць мужчын і чырвонаармейцаў пад канвоем павялі па дарозе ў вёску Малыя Князікоўцы.
Такую працэдуру адбору правялі карнікі і ў вёсцы Малыя Князікоўцы. І выбралі таксама 10 маладых, здаровых мужчын. У час аблавы ў вёсцы Малыя Князікоўцы фашысты затрымалі трох раненых чырвонаармейцаў, якія хаваліся ў адрынах мясцовых жыхароў, і далучылі іх да калоны.
Такім чынам ахвярамі акупацыйнага рэжыму сталі 20 вясковых жыхароў і 5 чырвонаармейцаў. Іх завялі ва ўрочышча Камарышкі за вёскай. Смяротнікам было аб'яўлена, што іх расстраляюць за забойства нямецкага дэсантніка.
Нявінных пакутнікаў прымусілі ўзяць у рукі рыдлёўкі і выкапаць яму.
Па дарозе на расстрэл жыхар вёскі Малыя Князікоўцы Аляксей Булей вельмі прасіў немцаў, каб яго адпусцілі, бо нядаўна памерла жонка і засталося трое маленькіх дзяцей. Але немцы на гэта не звярнулі ніякай увагі.

Перад расстрэлам гэты чалавек стаў на калені на ўскрайку ямы і пачаў маліцца. Гэта стала нечаканасцю для фашыстаў. Іх здзівіла, што камуніст моліцца. І хоць просты селянін не быў камуністам, захопнікі лічылі, што ўсе ахвяры - камуністы. Аляксея Булея немцы адпусцілі з ямы-магілы і загадалі бегчы, не аглядваючыся, два кіламетры да вёскі. Ён выжыў і быў сведкам некалькіх невядомых эпізодаў.
Былы член КПЗБ Іван Новік прапанаваў сваім сябрам напасці на фашыстаў (калі пакутнікаў вялі праз жыта) з рыдлёўкамі і забіць іх, а потым уцячы ў лес. І такім чынам выратавацца. Яго паплечнік па партыі Міхаіл Малец і іншыя не згадзіліся, бо гэта магло закончыцца яшчэ большай трагедыяй - расстрэлам усіх жыхароў двух вёсак.
Калі выкапалі дол, то адзін з чырвонаармейцаў кінуў у бок фашыстаў гранату, але яна не ўзарвалася. У яго была яшчэ адна граната, але выкарыстаць яе чырвонаармеец ужо не змог…
Цішыню наваколля аглушылі аўтаматныя чэргі… Паратунку не было…
Аляксей Булей бачыў, як адзін з немцаў адмовіўся расстрэльваць мірных жыхароў і вельмі плакаў. Яго тут жа таксама расстралялі.
Сам Аляксей Булей ад перажытага стрэсу памёр праз год.
Жыхарка вёскі Вялікія Князікоўцы Ганна Міхайлаўна Астрэйка, у якой расстралялі бацьку, успамінала:

Калі заціхлі стрэлы і крыкі, паехалі прэч немцы, мы ўсе (маці, жонкі, дзеці) пабеглі ў поле. Зямля была ў крыві, засыпаная яма варушылася. Гэтага нельга расказаць. І не дай Божа каму гэткае бачыць. Мы кінуліся да таго месца, але чатыры коннікі з аўтаматамі, пакінутыя для аховы, не дазвалялі падысці блізка.
А зямля працягвала варушыцца, як і нашы валасы на галовах ад думкі, што яшчэ кагосьці можна выратаваць…
Праз некалькі гадзін нам дазволілі забраць і перазахаваць сваіх родных на вясковых могіл-ках.
Рукамі разграбалі мы тую страшную магілу. У майго бацькі была толькі лёгкая драпіна на ілбе. Пад слоем пяску яго пальцы рвалі шыю, каб глытнуць паветра… І такое становішча было ў многіх. Яны былі пахаваны жывымі і задыхнуліся пад зямлёй…
Ахвярамі ворагаў-гітлераўцаў у тую чэрвеньскую раніцу сталі жыхары вёскі Вялікія Князікоўцы: Аляксей Іванавіч Барташэвіч (1907 года нараджэння), Іван Філіпавіч Ванагель (1900 г.н.), Уладзімір Фёдаравіч Грышкевіч (1906 г.н.), Уладзімір Сцяпанавіч Гурскі (1908 г.н.), Васіль Іванавіч Каспяровіч (1903 г.н.), Іван Уладзіміравіч Каспяровіч (1910 г.н.), Вікенцій Міхайлавіч Лобан (1908 г.н.), Уладзімір Міхайлавіч Лобан (1913 г.н.), Аляксандр Канстанцінавіч Новік (1912 г.н.), Якаў Канстанцінавіч Лобан (1912 г.н.); жыхары вёскі Малыя Князікоўцы: Міхаіл Міхайлавіч Барысевіч (1911 г.н.), Іван Фёдаравіч Баўтручок (1910 г.н.), Уладзімір Іванавіч Булей (1918 г.н.), Міхаіл Іванавіч Гурскі (1905 г.н.), Міхаіл Якубавіч Заруба (1907 г.н.), Канстанцін Іванавіч Ефімец (1910 г.н.), Міхаіл Мікалаевіч Малец (1895 г.н.), Іван Юр'евіч Новік (1904 г.н.), Ігнат Мацвеевіч Нябежка (1900 г.н.)
Акрамя мірных жыхароў у яме-магіле былі расстраляны 5 чырвонаармейцаў. Іх імёны і прозвішчы засталіся невядомымі.
Мясцовых жыхароў перазахавалі на могілках.У брацкай магіле засталіся толькі расстраляныя воіны Чырвонай Арміі.
Як успамінае жыхар вёскі Вялікія Князікоўцы Мікалай Аляксеевіч Клышка, 1933 года нараджэння, які пасля вайны працаваў супрацоўнікам Іўеўскага райваенкамата, у 1951 годзе адбылося перазахаванне з палёў і лясоў астанкаў усіх савецкіх воінаў у адну брацкую магілу на князікоўскіх могілках. Туды перазахавалі і астанкі пяці чырвонаармейцаў, якія загінулі ва ўрочышчы Камарышкі…

На месцы гібелі маладых мужчын іх бацькі, жонкі і дзеці пасадзілі дзве маладыя бярозкі.
З той пары прайшоў амаль 81 год. Пастарэлі дрэвы, то гойдаючы галлём з трапяткімі клейкімі лістамі, то скідаючы долу сваю пазалоту над брацкай магілай. Пастарэлі дрэвы, пастарэлі і паўміралі людзі, сведкі тых жудасных часоў. Засталіся навекі маладымі толькі тыя, хто чэрвеньскім ранкам 1941 года спачыў пасля пакут і здзекаў вечным сном у роднай зямлі.

Алег ІГЛІЦКІ, краязнаўца.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.