У добрым стане знаходзяцца дамы бацькоў Галіны і Віктара Савіцкіх, Зінаіды Мінгіновіч (Парфёнавай). Зінаіда з Геранён прыязжае на лета, жыве тут пенсіянерка Галіна Савіцкая з братам Віктарам і са сваім спадарожнікам па жыцці Сяргеям Супрановічам, яны яшчэ працуюць у Мінску, але не забываюць сваёй малой радзімы круглы год: сядзіба дагледжана, зямля не пустуе, дае добры ўраджай, кветкі прысады заўсёды цешаць вока. А калі старшыня Трабскага сельвыканкама Валянціна Мечыславаўна Марусава прапанавала правесці свята вёскі, Галіна і Сяргей падтрымалі ідэю і арганізавалі яго на вышэйшым узроўні.
У старым садзе Сяргей зрабіў падмосткі сцэны, паставілі лавы, засланыя даматканымі посцілкамі, для гледачоў, развесілі паветраныя шары, старыя фотакарткі, прывітальны плакат, які намалявала ўнучка Тамары Абаян. Знайшлі месца плуг і барана, зробленыя кавалём Юзюком Савіцкім (бацька Галіны). Дарэчы, захавалася яшчэ шмат чаго з мінулага веку, што спраўна служыла сваім гаспадарам.
Не пакінуты родны куток Галінай Лазука (Багдановіч). На гэты раз сям’я сабралася адзначыць тут трынаццаты дзень нараджэння ўнучкі Лізы. Ад “Крынічкі” імянінніца атрымала віншаванні.
Вось яна, наша зямля пад белымі крыламі, жыве, прываблівае гараджан, якія ўпадабалі гэтыя мясціны для сваіх лецішчаў.
Гасцей на вяце было багата. У гэтых трох вёсачках, дарэчы, ёсць і мае карані. Дарагія сэрцу ўспаміны ўскалыхнулі маю душу.
А наша “Крынічка” весяліла народ сваімі цудоўнымі песнямі. Весела гучаў баян Валяр’яна Дабраловіча, стараліся пявунні: дзве Ганначкі – Кавалеўская і Кульпекша, Валянціна Келдановіч і, вядома, старэйшына фальклорнага калектыву Тарэса Макуцэвіч.
Старшыня выканкама шчыра дзякавала гаспадарам свята, гасцям, местачковым артыстам.
Свята было ад душы і для душы. Яно закончылася “маёўкай” у гэтым старым садзе. Тут было тое, што гаспадар прыдбаў, Бог прыслаў, глядач прынёс і госць прывёз. Фундатар Сяргей дзяцей частаваў марожаным.
Песні, успаміны доўга яшчэ слухалі ціхенькая Клява і сасновы бор.
Жывіце, зямлячкі-вёсачкі, чакайце, радуйце прыгажосцю, зелянінай, клапатлівымі людзьмі, якія ўмеюць шанаваць і захоўваць сваю Бацькаўшчыну.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Леакадзія Гурын, аг. Трабы.