ivyenews.by

Хілевіцкія адгалоскі школы і вёскі. Даследаванне краязнаўцы Алега Ігліцкага (частка 5, заключная)

О малой родине

Заканчэнне.

Частка 1

Частка 2

Частка 3

Частка 4

... Станіслава Нікадзімаўна Кіслая родам з Лелюкоў. Пачынала ў маладосці сваю працоўную біяграфію ў Вадольскай школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Любіла дзяцей, давала трывалыя веды вучням, праводзіла цікавыя класныя мерапрыемствы як настаўнік-прадметнік і класны кіраўнік. Прыгожа спявала і была актыўным удзельнікам школьнай мастацкай самадзейнасці. Затым была накіраваная ў Суражскую базавую школу і там працягвала навучаць дзяцей роднай мове. Была прызначана аддзелам адукацыі намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Суражскай школы. Затым яе накіравалі працаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Кладніцкую базавую школу. А пасля яе закрыцця была пераведзена ў Іўеўскую спецшколу-інтэрнат выхавальнікам, дзе таксама вяла беларускую мову. З гэтай установы пайшла на заслужаны адпачынак. Ветэран працы цяпер пражывае ў Іўі.

Казімір Казіміравіч Лянцэвіч родам з вёскі Крычнікі. Маладым спецыялістам прыехаў у Вадольскую школу і працаваў настаўнікам матэматыкі. Адсюль быў запрошаны і доўгі час працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце ў раёне. Потым зноў вярнуўся ў адукацыю і працаваў настаўнікам фізкультуры ў Жамыслаўльскай сярэдняй школе.

Лілія Іванаўна Гражынская працавала ў Хілевічах настаўнікам пачатковых класаў, затым працягвала педагагічную дзейнасць у Карпавіцкай базавай школе, настаўнікам пачатковых класаў і выхавальнікам ў Іўеўскай спецшколе-інтэрнаце, метадыстам у Іўеўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Ветэран працы працягвае працаваць тут сакратаром.

Ядвіга Станіславаўна Касцюк родам з Лаздунаў-2. Маладым настаўнікам матэматыкі прыйшла працаваць у Вадольскую школу.Затым пераехала жыць і працаваць у Лелюкі, дзе вяла ўрокі матэматыкі ў мясцовай школе, карысталася аўтарытэтам і павагай у педкалектыве і сярод вучняў.

Ядвіга Станіславаўна Касцюк (другі рад, другая справа)  з настаўнікамі і вучнямі Вадольскай базавай школы

Асабліва адзначыла былы дырэктар Ірына Антонаўна Коркінец настаўнікаў, якія сваё жыццё прысвяцілі працы ў Вадольскай базавай школе.

Валянціна Дзмітрыеўна Станюкевіч працавала настаўнікам пачатковых класаў. Прыехала ў Хілевічы з усходняй Беларусі і засталася тут назаўсёды. Была сур’ёзная і адказная да работы, давала трывалыя веды вучням, шмат надавала ўвагі іх выхаванню. Яе муж Іван Іванавіч быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працаваў кавалём у брыгадзе “Васілевічы” саўгаса “Жамыслаўль”. Іх трое сыноў – Лёня, Саша і Юра – жывуць у Мінойтах, Мінску, Лідзе.

Валянціна Сяргееўна Жэбрык таксама прыехала ў Вадольскую базавую школу як малады спецыяліст, настаўнік пачатковых класаў. Тут выйшла замуж за мясцовага хлопца. Муж Часлаў працаваў трактарыстам у саўгасе “Жамыслаўль”. Сям’я жыла ў вёсцы Вадоль. Валянціна Сяргееўна любіла свой прадмет, школу, дзяцей. Была адказная, карысталася аўтарытэтам сярод калег па рабоце.

Юзэфа Паўлаўна Сандура (па мужу Мінко) прыехала ў Вадольскую школу з Морынскай сярэдняй школы і выкладала гісторыю. Яна была жанчынай з цяжкім і трагічным лёсам. У памяці калег па рабоце засталася настаўнікам, які глыбока ведаў свій прадмет, дабрадушнай, сціплай, тактоўнай.

Юзэфа Паўлаўна Сандура (першы рад у цэнтры) з калектывам Вадольскай школы

У 1988 годзе, калі базавую школу ў Хілевічах закрылі, Ірына Антонаўна Коркінец перайшла працаваць інспектарам па ахове дзяцінства ў аддзел адукацыі Іўеўскага райвыканкама. У сакавіку 1998 года атрымала пенсію па ўзросту. Адразу цяжка было адчуць сябе незапатрабаванай, і няўрымслівая жанчына зноў узялася за работу. Яшчэ амаль тры гады працавала метадыстам аддзела адукацыі, два гады выхавальнікам Іўеўскага СПТВ – 197.

У 2008 годзе Ірына Антонаўна Коркінец была абраная на грамадскую пасаду – старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” і адпрацавала 15 гадоў. Маючы вялікі жыццёвы і прафесійны вопыт, Ірына Антонаўна ведала, адчувала і вырашала магчымыя праблемы людзей з інваліднасцю. Ёю была наладжана цесная сувязь з многімі службамі, у тым ліку з ТЦСАН, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ветэранскай арганізацыяй раёна.

За добрае сэрца Ірыну Антонаўну цанілі і цэняць людзі. За гады працы і грамадскай дзейнасці яна ўзнагароджана 21 ганаровай граматай, дыпломамі, пісьмамі падзякі.

У Ірыны Антонаўны і Іосіфа Валяр’янавіча дзве дачкі, 4 унукаў і 5 праўнукаў. Дачка Наталля працуе выхавальнікам дзіцячага садка № 4 у Іўі. Дачка Жана працуе спецыялістам у ТЦСАН. Адказнасцю, добрасумленнасцю, стараннасцю яны ў многім падобныя на сваю маму Ірыну Антонаўну.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий